9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У НАТА Беларусь ужо не лічаць партнёрам?

4

Беларускі бок лічыць рашэнне НАТА аб абмежаванні ўзроўню ўдзелу дэлегацыі краіны-партнёра ў саміце Рады Еўраатлантычнага партнёрства (РЕАП) непрымальным і адмаўляецца ад удзелу ў саміце па прынцыповых меркаваннях.

"МЗС Беларусі лічыць рашэнне НАТА аб абмежаванні ўзроўню ўдзелу дэлегацыі краіны-партнёра ў саміце РЕАП непрымальным", – гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі, якая паступіла ў "Інтэрфакс" у сераду.

"У гэтым звязку Беларусь па прынцыповых меркаваннях змушаная адмовіцца ад удзелу ў Бухарэсцкім саміце СЕАП", – адзначаецца ў заяве.

3 красавіка 2008 года ў Бухарэсце адбудзецца пасяджэнне Рады Еўраатлантычнага партнёрства (РЕАП) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў/урадаў. Беларусь была паінфармаваная пра тое, што ў НАТА прынятае рашэнне аб абмежаванні ўзроўню ўдзелу беларускага боку ў сустрэчы РЕАП, якая мае адбыцца.

Беларусь як сябар РЕАП заўсёды праводзіла паслядоўную і адказную палітыку па развіцці супрацоўніцтва з Арганізацыяй Паўночнаатлантычнай дамовы ў інтарэсах умацавання еўрапейскай і міжнароднай бяспекі, рэжымаў нераспаўсюджання і кантролю над узбраеннямі, мераў даверу ў ваенна-палітычнай сферы ў зоне АБСЕ, адзначанае ў заяве беларускага МЗСа.

"Беларусь не здымае з сябе адказнасці за падтрыманне і ўмацаванне рэгіянальнай, еўрапейскай і міжнароднай бяспекі, аднак падкрэслівае, што супрацоўніцтва з Альянсам у гэтых мэтах будзе прадуктыўным выключна на раўнапраўнай, прагматычнай і ўзаемапаважлівай аснове згодна з Базавым дакументам аб Радзе Еўраатлантычнага партнёрства", – падкрэсліваецца ў заяве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках