banner1 banner1 banner1

2.04.2008

Расійскі завод ядахімікатаў пагражае Менску 15

14:59, — Грамадства

Пра гэта заяўляе ня толькі грамадзкі аргкамітэт, але й шэраг беларускіх навукоўцаў-хімікаў, практыкаў зь Менскай ТЭЦ-5.

Колькі дзён таму Беларускае тэлебачаньне паказала хвалебны рэпартаж з Чувашыі пра тое, які патрэбны народнай гаспадарцы і абсалютна бясшкодны завод па выпуску гербіцыдаў для сельскай гаспадаркі. Аднак насельніцтва Пухавіцкага раёну, дзе мяркуецца збудаваць завод-аналяг, катэгарычна выступае супраць, піша Bulletinonline.

У небясьпецы апынецца і Менск

Ад будаўнічай пляцоўкі ў Дружным да Менску – усяго 22 кілямэтры. Эколяг Ірына Васько ўпэўнена кажа: вецер данясе да сталіцы прадукты спальваньня, бо ўтылізаваць адыходы вытворчасьці расейцы разьлічваюць на мэханічнай устаноўцы. У паветра патрапяць хлёр-, азот- і фторутрымліваючыя газы. Гэта атрутныя газы.

Ствараецца небясьпека і ў забесьпячэньні Менску чыстай пітной вадой. Менавіта пад тэрыторыяй вышэйзгаданых пасёлкаў і вёсак на глыбіні 70-140 мэтраў знаходзіцца гарызонт-сховішча падземнага запасу вады для сталіцы. Першы, што на глыбіні 40 мэтраў, інтэнсіўна выбіраецца ў гэтыя гады. Праектаваньне ж новага хімічнага прадпрыемства пакуль не прадугледжвае першачарговае будаўніцтва ачышчальных збудаваньняў, бо яны каштуюць ў два ці нават у тры разы даражэй, чым сам завод. Гэта, у прыватнасьці, канстатуе заключэньне № 46 у праектна-каштарыснай дакумэнтацыі. Таму зьліў сьцёкаў будзе ў амаль зношаную каналізацыйную сетку мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.А ліўневыя сьцёкі – на рэльеф мясцовасьці ў басэйне мясцовых рэчак Пціч і Сьвіслач.

Да пратэсту насельніцтва далучаюцца навукоўцы і практыкі

Увачавідкі ігнаруецца патрабаваньне Санітарных правілаў і нормаў (СанПіН) 10-5 РБ 2002 году, дзе патрабуецца, што "накладаньне санітарна-ахоўнай зоны прадпрыемства больш высокага клясу небясьпекі (г.зн. ЗАТ "Аўгуст-Бел") на санітарна-ахоўную зону зь меншым клясам небясьпекі (г.зн.ТЭЦ-5) не дапускаецца". У дадзеным выпадку ЗАТ "Аўгуст-Бел" зь першым клясам небясьпекі будзе працаваць усяго у 50-ці мэтрах ад ТЭЦ-5, дзе пэрсанал заняты і ў начных зьменах.

Пра аргумэнты экалягічнай небясьпекі заяўляюць навукоўцы. Ужо зьявілася калектыўнае заключэньне вядучых спэцыялістаў-хімікаў – акадэмікаў і дактароў Нацыянальнай акадэміі навук, у якім яны абвяргаюць магчымасьць будаўніцтва хімзаводу ў Менскай вобласьці.

Канцэрн "Белэнерга", у ведамстве якога Мінская ТЭЦ-5, таксама пярэчыць. Дырэктар ТЭЦ-5 В.Кішко загадам ад 14.03.2008 №122 адмяніў ранейшыя пагадненьні на праектна-вышуковыя працы для будаўніцтва заводу ЗАТ "Аўгуст-Бел".

Тых, хто пратэстуе, судзяць

10 красавіка ў судзе Пухавіцкага раёну будзе разглядацца міліцэйскі пратакол аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 30 сакавіка, які адбыўся на стадыёне ў пасёлку Сьвіслач. Аналягічны пратакол на спадара Абразоўскага быў складзены і 22 сакавіка. Тады мітынг пратэсту прайшоў у пасёлку Дружны.

Абедзьве акцыі адбываліся супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружны прадпрыемства хімічнай вытворчасьці расейскай прыватнай кампаніі "Аўгуст". Офіс кампаніі – у Маскве. Вытворчасьць – у пасёлку Вурнары, што ў Чувашыі. У 1960-я гады тут выраблялі дуст (ДДТ) для ўсяго калгаснага СССР. Цяпер расейскі бок заяўляе, што на заводзе ў Беларусі будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў – хімічных сродкаў для зьнішчэньня пустазельля і шкоднікаў на сельскагаспадарчых пасевах. Жыхары Пухавіцкага раёна выказваюцца за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы.

– Нават калі мяне асудзяць, то я не адыду ад гэтага пратэсту, – заяўляе Сяргей Абразоўскі. – Трэба нам бараніцца, бо рэальная і сур’ёзная небясьпека пагражае здароўю 25-тысячнага насельніцтву тутэйшых паселішчаў Капейнае, Дрычын, Белае, Дукора, пасёлкаў Рудзенск, Дружны, Сьвіслач.

Інтарэсы расейцаў лабіруюць чыноўнікі

Перакананьне Сяргея Абразоўскага цьвёрдае. Ён цьвердзіць, што "інтарэсы расейскай кампаніі "Аўгуст" прасоўваюць і лабіруюць беларускія чыноўнікі, мажліва, не без карысьці для сябе".

Паводле дадзеных Сяргея Абразоўскага, распрацоўшчык аддзелу праекту "Ацэнка ўплыву на навакольнае асяродзьдзе" – праектная арганізацыя ў Менску. Паводле сваёй прыналежнасьці Беларусі яна не можа дэкляраваць замест расейскага ЗАТ "Агуст" будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў, адкрыцьцё новай навучальнай установы для падрыхтоўкі кадраў ці разьвіцьцё лякарняў, гандлёвага і бытавога абслугоўваньня. Нават напамінку няма, што расейская кампанія зробіць хаця б крок у гэтым накірунку. У каштарысе на гэта не заплянавана ніводнага рубля!

Сяргей Абразоўскі пераконвае: у рэалізацыі расейскага праекту ў Беларусі парушаюцца асноўныя патрабаваньні міжнароднай Орхускай Канвэнцыі, далучэньне да якой Беларусь дэкляравала 14 сьнежня 1999 году. А менавіта Канвэнцыя патрабуе:

1. Доступу насельніцтва да экалягічнай інфармацыі;

2. Удзелу грамадзкасьці ў працэсе прыняцьця экалягічна значных рашэньняў;

3. Доступу да правасудзьдзя ў пытаньнях, якія тычацца навакольнага асяродзьдзя.

Выпраўляць памылкі пачынае грамадзкасьць

Удзельнікі пратэсту ў Дружным абралі свой арганізацыйны камітэт. Адна зь яго прапаноў, што атрымала згоду на сходах і мітынгах 27.12.2007 г., 25.01.2008 г., 05.02.2008 г., 22.03.2008 г. і 29.03.2008 г. – арганізацыя незалежнай экалягічнай экспэртызы праекта па будаўніцтву прыватнага расейскага заводу ЗАТ "Аўгуст-Бел". Фінансаваньне гэтай працы – народнае. Жыхары распачалі збор добраахвотных ахвяраваньняў. Дзеля здароўя сваіх дзяцей.

Напісаць каментар (15)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: