9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе замест «Валадаркі»?

1

Міжведамная камісія рыхтуе да разгляду ўраду прапановы пра перанос следчага ізалятара N1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе абрынулася вежа.

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" у панядзелак часовы выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Алег Слепчанка.

"Плануецца, што прапановы па пераносе "Валадаркі" будуць пададзены да канца красавіка", - паведаміў ён.

А.Слепчанка таксама паведаміў, што "неўзабаве эксперты прыступяць да ацэнкі стану былога Пішчалаўскага замка, у якім размяшчаецца СІЗА".

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што "у выніку падзення часткі вежы не адбылося разбурэнняў мура, які прымыкае да памяшканняў, дзе трымаюцца арыштаваныя і асуджаныя". "Вежа была старая, у аварыйным стане", - удакладніў А.Слепчанка

У мінулую нядзелю на тэрыторыі СІЗА N1 у Менску на вуліцы Валадарскага абрынулася вежа.

У міністэрстве культуры Беларусі паведамілі, што "будынак у цэнтры Менска на вул. Валадарскага, у якім размяшчаецца СІЗА, у народзе вядомы як "Валадарка", быў збудаваны ў 1825 годзе па праекце архітэктара Рудольфа Пішчалы".

Гэта была першая ў Менску каменная турма, распавялі гісторыкі. "У канструкцыі будынка турмы архітэктар пераняў тыповую архітэктуру беларускага гатычнага замка. Ён ўяўляе з сябе прастакутны трохпавярховы аб'ём з чатырма круглымі вежамі па кутах, якія сканчаюцца прастакутнымі зубцамі, замак абнесены высокім каменным мурам", - удакладнілі адмыслоўцы.

Гісторыкі таксама распавялі, што "у канцы 19 - пачатку 20-га стагоддзяў ў "Пішчалаўскім замку" "сядзела" шмат вядомых у Беларусі людзей - паэт і пісьменнік Якуб Колас, драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, пісьменнік Максім Танк. "За ўвесь час існавання "Пішчалаўскага замка" вядома толькі пра тры спробы уцёкаў, удалай з якіх была толькі адна", - паведамілі гісторыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках