banner1 banner1 banner1

21.04.2008

Джон Маккейн: Расея блакуе санкцыі супраць Ірана 3

13:25, — У свеце

ЗША не можа дамагчыся ўвядзення значных і жорсткіх санкцый супраць Ірана з-за таго, што ўсе спробы ўвесці такія санкцыі праз РБ ААН блакуюцца Расеяй, заявіў лідэр прэзідэнцкай гонкі ад Рэспубліканскай партыі, сенатар Джон Маккейн.

"Я упэўнены, што спрацаваць могуць толькі значныя і жорсткія санкцыі … Яны не былі значнымі дагэтуль, бо расейцы заблакавалі ўсе, што мы спрабуем зрабіць у РБ ААН", - заявіў Маккейн у эфіры тэлекампаніі Эй-бі-сі.

Пры гэтым кандыдат у прэзідэнты паведаміў, што, на ягоную думку, для рашэння гэтай праблемы ЗША і іншыя вядучыя заходнія дзяржавы ў пытанні Ірана мусяць дзейнічаць у межах сфармаванай імі самімі "Лігі дэмакратый".

"Ліга дэмакратый - гэта краіны, якія маюць каштоўнасці ды мэты і кантралююць значную частку сусветнай эканомікі, і я думаю, мы можам быць вельмі эфектыўнымі - я ў гэтым перакананы", - заявіў сенатар.

Падкрэсліўшы, што ён "ведае, як працаваць разам з нашымі саюзнікамі і з "Лігай дэмакратый" для таго, каб выпрацаваць значныя і ўплывовыя санкцыі у бок іранцаў", Маккейн паведаміў, што гэтае пытанне ён ужо абмяркоўваў з прэзідэнтам Францыі і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.

"У мяне ўжо адбылося абмеркаванне з прэзідэнтам Сарказі, і толькі што я зноў меў гутарку з прэм'ер-міністрам Браўнам. Мы можам аб'яднацца разам у якасці "Лігі дэмакратыяў" і можам уздзейнічаць на іранцаў істотнейшым чынам", - заявіў кандыдат у прэзідэнты ЗША.

Па словах Маккейна "значныя і жорскія " санкцыі супраць Ірана спрацуюць, у тым ліку таму, што іранская эканоміка ўражлівая да такіх санкцый.

"Яны (іранцы) на 40% залежаць ад ачысткі нафты, здзяйснянай за межамі іх краіны, і ў іх кепская эканоміка, нягледзячы на ўсе нафтадаляры", - сказаў сенатар.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7441)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6864)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6655)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5942)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5915)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4834)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4599)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4516)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4412)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4202)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку