Людміла Гразнова: «Гэта звычайная тактыка ўладаў – пасадка за краты найбольш актыўных і смелых людзей»
14:40, — Палітыка
«Гэта звычайная тактыка ўладаў – пасадка на доўгі тэрмін за краты найбольш актыўных і смелых моладзевых актывістаў краіны», -- так пракаментавала прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова патрабаванне пракурора прысудзіць удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў да пазбаўлення і абмежавання волі на доўгія тэрміны.
«Робіцца гэта, па-першае, для нейтралізацыі гэтых людзей. Па-другое, для запужвання беларусаў напярэдадні выбарчай кампаніі. Канешне, суд над удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў – з шэрагу палітычна матываваных, які ўладу задавольвае як палітычнае шоў, і натуральна, ніякіх юрыдычных падставаў для таго, каб саджаць Андрэя Кіма ў калонію няма. Не было верагодных сведчанняў правапарушэння. Тут чыстая палітыка і, канешне, ён з’яўляецца палітычным вязнем і за яго вызваленне павінны змагацца ў Беларусі і за мяжою», – адзначыла Людміла Гразнова.




