9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды – гандлёвы партнёр Беларусі № 2

5

У студзені—лютым 2008 года Беларусь гандлявала са 156 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 106 дзяржаваў, імпартавалася прадукцыя з 141 краіны.

Як паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені—лютым з’яўляліся: Расея — 49,7% ад усяго аб’ёму таваразвароту, Нідэрланды — 10,9%, Украіна — 7,3%, Германія — 4,3%, Польшча — 3,2%, Вялікабрытанію — 3%, Латвія — 2,5%, Кітай — 2,1%, Італія і Літва — па 1,2%, паведамляе БелаПАН.

З агульнага аб’ёму экспарту Беларусі на долю Расеі прыходзіцца 32,1%, астатніх краінаў СНД — 12,1%, краінаў ЕЗ — 46%, астатніх краінаў — 9,8%. Імпарт з Расеі складае 66,2% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краінаў СНД — 5,9%, краінаў ЕЗ — 17,3%, астатніх краінаў — 10,6%.

У Расею экспартавана тавараў на 1 млрд. 652,3 млн. даляраў, што на 42,9% больш, чым у студзені — лютым 2007 года, імпартавана — 3 млрд. 648,5 млн. (на 87,2% больш).

У Нідэрланды экспартавана на 1 млрд. 116 млн. даляраў, ці 21,5% да агульнага аб’ёму экспарту (у 3 разы больш). У той жа час імпарт з гэтай краіны займае 0,8% ў агульным аб’ёме імпарту — 46,2 млн. даляраў (на 47,3% больш).

Аб’ём экспарту ва Ўкраіну за першыя два месяцы бягучага году дасягнуў 494,3 млн. даляраў (у 2,7 разы больш), імпарту ў Беларусь — 280 млн. (на 46,7% больш). Доля экспарту ў агульным аб’ёме склала 9,6%, імпарту — 5,1%.

У Германію экспартавана тавараў на суму 160,6 млн. даляраў (у 2,3 разы больш), імпартавана — 301,8 млн. (на 21% меней). У Польшчу экспарт склаў 197,3 млн. (на 36,9% больш), імпарт — 138,5 млн. (на 22,3% больш). У Вялікабрытанію аб’ём экспарту склаўся на ўзроўні 285,8 млн. даляраў (на 89,7% больш), імпарт — 31,2 млн. (на 29,7% больш). Аб’ём экспарту ў Кітай склаў 45,5 млн. (на 13,1% меней), імпарту — 174,6 млн. (на 86,5% больш), у Латвію — 245,8 млн. (у 2,3 раза больш) і 17,5 млн. (на 2,2% больш) суадносна. У ЗША экспартавана тавараў і паслугаў на суму 68 млн. даляраў (на 13,4% меней), імпартаванао — 44,9 млн. (на 41,1% меней).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках