Леанід Русак: «Заробак даярак не перавышае 250-300 тысяч рублёў у месяц»
17
8:29, — Эканоміка
За некалькі тыдняў да адстаўкі міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Русак выступіў з крытычным артыкулам з нагоды палітыкі ўладаў на старонках газеты "Белорусская нива".
Былы міністр раскрытыкаваў кірункі цяперашняй дзяржаўнай палітыкі - у экспарце і фінансаванні вёскі. У сваім матэрыяле ён паставіў пад сумнеў неабходнасць росту валавой сельгасвытворчасці.
Што да працы вёскі, міністр заявіў наступнае:
"Амаль на 40% фермаў пераважвае танная праца, каровы дояцца ў вёдры, там няма малакаправодаў і халадзільнага абсталявання. Заробак персаналу не большы за 250-300 тыс рублёў у месяц. У сабекошт малака не ўкладаюцца выдаткі па ўзнаўленні асноўнага статку, а гэта траціна выдаткаў у вытворчасці малака…".
У той самы час, нагадаем, Аляксандр Лукашэнка шматкроць заяўляў, што заробак згаданых даярак у краіне быццам бы значна большы, чым 250 тысяч рублёў (120 даляраў).
У 2006 годзе на сустрэчы з расейскімі журналістамі беларускі кіраўнік распавёў: "Скончылі будаўніцтва аграгарадка. Гэты калгас я "прадаў" Старшыню Нацбанку Пракаповічу... Гэта раён, сярэдні раён, як у Маскоўскай вобласці, так і ў нас у Беларусі, раён… Я у яго запытваю, як справы? У чарзе стаяць людзі для таго, каб уладкавацца на працу. На ферму!.. Даярка атрымлівае пад 600 даляраў, ён мне дакладаў, у месяц. У вёсцы 600 даляраў у Беларусі - няма куды грошы дзяваць пры нашых коштах!".
Ужо ў 2007 годзе таксама на сустрэчы з расейскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў аграгарадках ствараюцца "умовы як у горадзе", а "даярка на ферме ў добры перыяд атрымлівае 700-800 даляраў".
Відаць, праўда пра заробак даярак стала адной з асноўных прычын, з-за якіх Леаніду Русаку давялося развітацца з пасадай міністра.
Напісаць каментар (17)




