АМАП не пускае ў Цэнтральны суд праваабаронцаў і лідэраў апазіцыі
- 22.04.2008, 11:26
У суд Цэнтральнага раёна, дзе сёння абвяшчаюць прысуд па справе ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, пусцілі толькі адвакатаў, сваякоў падсудных і журналістаў. Супрацоўнікі АМАПу, якія ачапілі будынак, не прапусцілі ў суд палітыкаў Аляксандра Мілінкевіча, Алеся Міхалевіча, Вячаслава Сіўчыка, моладзевых актывістаў і праваабаронцаў.