banner1 banner1 banner1

22.04.2008

Бабруйскія ўлады не супраць фашысцкай свастыкі?

13:00, — Грамадства

Фашысцкая свастыка і выява шыбеніцы з зоркай Давіда каля паловы году "ўпрыгожвае" адзін з аўтобусных прыпынкаў Бабруйску.

Зневажальныя графіці з’явіліся на металічнай сцяне яшчэ восенню мінулага году. Магчыма, бабруйчане ўжо ўспрымаюць гэта проста часткай васемнаццатага аўтобуснага маршруту. Ва ўсялякім разе, пасажыры, што чакаюць транспарту, услых свайго стаўлення не выказваюць, піша сайт Bulletinonline.

Да жалю, для Бабруйску падобнага кшталту вандалізм стаў будзённасцю.

Пытанне аб пазбаўленні камунальнай уласнасці ад рознага кшталту графіці ў пачатку красавіка абмяркоўвалася на планёрцы ў гарвыканкаме. Нават створаная спецыяльная брыгада "Белжылкамгасу" для зафарбоўвання розных несанкцыянаваных надпісаў.

Пікантнасць сітуацыі з прыпынкам у Кісялевічах у тым, што ён фактычна нічый. Як патлумачылі ў прыёмнай ГарДЭУ, калі на прыпынку грамадскага транспарту маецца гандлёвы павільён, адказваць за чысціню сценаў павінен яго ўладальнік. А калі кіёска там няма, дык на няма і суда няма. Прыпынак безгаспадарны.

Праўда, тэрыторыя самога прыпынку ўсё ж такі прыбіраецца дворнікамі ГарДЭУ, адзін з адміністратыўных будынкаў якога размешчаны побач.

Распавядае мясцовы педагог Ларыса Іванаўна:

– Гэтая мярзота красуецца тут даўно. Я некалі спрабавала звярнуць на яе ўвагу работніцы, якая мяце прыпынак. На што жанчына адказала, маўляў, яна за сцены на прыпынку не адказвае, а толькі за адсутнасць смецця. Я ўдакладніла: "А калі б тут было напісана: "Далоў Лукашэнку"? Узбурэнню жанчыны не было мяжы: "Не трэба ўблытваць мяне ў палітыку!"

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11652)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6812)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5313)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4900)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4290)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4227)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4146)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4071)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3818)

22.07, 16:16, — Палітыка

Напад на амбасаду Літвы ў Менску (адноўлена) (3373)

25.07, 10:54, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: