banner1 banner1 banner1

22.04.2008

Жорсткія прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» (Фота, відэа) важная навіна 58

15:05, — Палітыка

Жорсткія прысуды ўдзельнікам «Працэсу 14-ці» (Фота, відэа)

Моладзевы актывіст Андрэй Кім асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску да 1, 5 год калоніі.

Іншыя ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч – прысуджаныя да выпраўленчых работ па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Ўладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічыняў. Прысуд вынесла суддзя Алена Ільіна.

Андрэй Кім прызнаны судом вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прапанавалі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна, што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім нават не набліжаўся да міліцыянта

Калі быў зачытаны прысуд Андрэю Кіму, ягоная маці -- Тацяна Кім -- выкрыкнула: "Андрэй, я табой ганаруся!".

Нагадаем, што аднаго з падсудных – Антона Койпіша з залі суда ўвезла «хуткая дапамога». Актывісту стала дрэнна, ў яго падняўся ціск.

Людзі, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў, успрынялі прысуд скандзіраваннем лозунгаў «Свабода!», «Жыве Беларусь!», «Ганьба!». Раней ля суда прайшла акцыя пратэсту –моладзевыя актывісты сталі ў шэраг уздоўж сцяны суда. На іх спінах былі прылепленыя аркушы паперы з літарамі, якія складалі выраз “За што?”.

Нагадаем, што пракурор Рамашэўскі патрабаваў 2 гады пазбаўлення волі для Андрэя Кіма, па 2,5 гады абмежавання волі для М.Пашкевіча, А.Дубскага и А.Бондара і па 2 гады выпраўленчых работ па месцы іх працаўладкавання для астатніх абвінавачаных.

У акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзідэнцкага ўказа №760, якая адбылася 10 студзеня бягучага года, прымалі ўдзел ад трох да пяці тысяч чалавек. Некалькі дзесяткаў былі затрыманыя і збітыя.

Супраць 14-ці высунутыя абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Сёння судзяць Аляксея Бондара, Арцёма Дубскага, Андрэя Кіма, Антона Койпіша, Міхаіла Крывава, Міхаіла Пашкевіча, Алеся Стральцова, Уладзіміра Сяргеева, Алеся Чарнышова, Таццяну Цішкевіч.

Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука будуць судзіць пазней. Яны не паспелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі перанеслі на няпэўны час.

Напісаць каментар (58)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7452)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6871)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6659)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5947)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5916)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4842)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4609)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4552)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4414)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4206)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку