Мільярдэры "Альфа-груп" згрупуюцца ў Беларусі
2
13:31, — Эканоміка
Кампанія ABH Holding Corp, падкантрольная расейскім мільярдэрам Міхаілу Фрыдману, Герману Хану і Аляксею Кузьмічаву, купіць больш чым 90% беларускага Міжгандльбанка. Прыняцце дзяржаўнага рашэння, якое ўхваляе пагадненне, чакаецца неўзабаве.
ABH Holding купіць належны Нацбанку Беларусі (НББ) пакет акцыяў Міжгандльбанка памерам 38,94%, паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца, блізкая да ўдзельнікаў пагаднення. Па яе звестках, пакупнік спаразумеўся наконт пагаднення і з большасцю іншых акцыянераў "Міжгандльбанку".
ABH Holdings Corp – кіруючая кампанія "Альфа-груп". Расейскія мільярдэры Міхаіл Фрыдман, Герман Хан і Аляксей Кузьмічаў сумесна валодаюць кантрольнымі пакетамі акцыяў (ад 73% да 100%) ва ўсіх асноўных кампаніях "Альфа-груп".
На 22 красавіка асноўным акцыянерам ABH Holdings Corp з'яўляецца Міхаіл Фрыдман (36,47%). Герману Хану належаць 23,27% акцыяў кампаніі, Аляксею Кузьмічаву - 18,12%. Астатнія 22,14% акцыяў размеркаваны невялікімі долямі паміж фізічнымі асобамі.




