9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр Еўропы знайшлі ў Полацку па замове Лукашэнкі

8

У Беларусі з'явіўся новы цэнтр Еўропы - у Полацку. Пра гэта сведчаць найноўшыя даследаванні беларускіх навукоўцаў, дакладнасць якіх пацвердзілі іх расейскія калегі. Што характэрна, раней гэтыя самыя навукоўцы сцвярджалі, што цэнтр Еўропы месціцца ў Глыбоцкім раёне.

Як высветліла "Еврорадио", да пошукаў новага цэнтру Еўропы ў Беларусі падштурхнуў Аляксандр Лукашэнка. Па словах супрацоўніка Полацкага гарвыканкаму Станіслава Красоўскага, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб Полацак праз некалькі гадоў прымаў да трох мільёнаў турыстаў штогод.

"Таму кіраўніцтва горада пачало думаць, як прыцягнуць у горад турыстаў... Сталі думаць і прыйшлі да высновы, што, бадай, цэнтр Еўропы, калі ўдакладніць гэтыя пытанні, месціцца, мусіць, у раёне Полацку", - распавёў чыноўнік.

Памятны знак усталююць у Полацку 31 траўня, у дзень горада. Гэта будзе знак у выглядзе ружы вятроў з надпісам "Геаграфічны цэнтр Еўропы" на пяці мовах: беларускай, рускай, ангельскай, шведскай і грэцкай. Таксама там будзе выраблена паўсфера, на якую нанясуць межы Еўропы. Над ёй будуць злучацца ў адзін пункт мерыдыяны. А над імі будзе карабель, які сімвалізуе горад Полацак і пазначае цэнтр Еўропы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках