9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячорку затрымалі, каб выдаць павестку ў ваенкамат

6

Кіраўніка камісіі Партыі БНФ па культуры Франака Вячорку затрымалі для таго, каб выдаць яму пад роспіс павестку ў ваенкамат.

Вячорка-малодшы быў затрыманы 23 красавіка каля сярэдняй школы № 189 на вуліцы Гараўца ў Менску. Ён накіроўваўся у школу па запрашэнні настаўніка, каб правесці ўрок — распавесці аб журналістыцы. Аднак яго спынілі супрацоўнікі міліцыі і на падставе таго, што пашпарт актывіста выклікае падазрэнні, адвялі яго ў гарадскі аддзел міліцыі Савецкага раёну Менску.

«У мяне праверылі пашпарт, правялі дагляд рэчаў. Потым да мяне прывялі ваенкома і патрабавалі, каб я распісаўся ў павестцы аб яўцы ў ваенкамат на 15 мая. Дзіўна, але я мог бы яе падпісаць і без такога прымусу», — паведаміў БелаПАН актывіст.

«Супрацоўнікі міліцыі сарвалі адкрыты ўрок мне, настаўніцы, якая мяне запрасіла яго правесці, а таксама працоўны дзень праграмісту Юрыю Пахучаму, які накіроўваўся на ўрок разам са мной. Я не выключаю, што ўся гэтая спецаперацыя была накіраваная менавіта на тое, каб сарваць мой адкрыты ўрок у трэцякласнікаў», — сказаў Вячорка.

Нагадаем, Вячорка быў адлічаны з 3-га курсу факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Гэтаму папярэднічаў яго адміністратыўны арышт. Малады чалавек быў затрыманы ў дзень салідарнасці 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёну Менску, куды прыйшоў падтрымаць моладзевую актывісту Юлію. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі Вячорку ў дробным хуліганстве. Ён быў арыштаваны на 15 сутак. З-за адміністрацыйнага арышту студэнт не змог своечасова здаць сесію, што і стала фармальнай прычынай адлічэння з БДУ.

Зараз актывіст намагаецца аднавіцца на вучобе праз суд.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках