«Газпром» ухваліў павышэнне коштаў на газ для краінаў СНД і Балтыі да еўрапейскага ўзроўню
2
17:02, — Эканоміка
Савет дырэктараў "Газпрома" разгледзеў пытанне аб коштаўтварэнні на газ для краінаў СНД і Балтыі.
Як паведаміла прэс-служба канцэрна, "савет ухваліў працу “Газпрома” па паэтапным давядзенні коштаў на газ, які пастаўляецца ў краіны СНД і Балтыі, да ўзроўню, які склаўся на еўрапейскім рынку і які адлюстроўвае спажывецкія ўласцівасці газа".
Кіраўніцтву кампаніі даручана працягнуць працу па ўдасканаленні коштаўтварэння на газ для гэтых дзяржаваў, у тым ліку прымяненні рынкавых падыходаў.
З 2005 па 2007 гады сярэднеўзважаны кошт расейскага прыроднага газу для краінаў СНД і Балтыі ўзрос у 2,3 разы (для далёкага замежжа - ў 1,4 разы).
У снежні 2006 года "Газпром" (РТС: GAZP) дамовіўся з Малдовай і Беларуссю аб паступовым пераходзе да 2011 года да еўрапейскіх коштаў на газ.
З 2006 года падзеленыя кантракты на пастаўку газа ва Ўкраіну і транзіт по яе тэрыторыі. Кантракт на пастаўку газа заключаны па еўрапейскіх коштах.




