banner1 banner1 banner1

24.04.2008

Гары Паганяйла: «Новы ўказ - эканамічная пятля на шыі грамадскіх аб'яднанняў» 2

12:18, — Палітыка

"Гэта чарговая эканамічная пятля на шыі грамадскіх аб'яднанняў. І цяжка будзе якім-небудзь чынам аспрэчыць гэты ўказ", -- заявіў юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, каментуючы ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 533.

24 красавіка ўвайшоў у моц указ прэзідэнта № 533 ад 23 кастрычніка 2007 года, паводле якога адмяняюцца паніжальныя каэфіцыенты да стаўкі арэнднай платы для большасці грамадскіх арганізацый.

Паводле гэтага дакумента паніжальны каэфіцыент да арэнднай платы для арандаваных дзяржаўных памяшканняў з красавіка 2008 года па стаўцы 0,1 будзе ўжывацца толькі для некамерцыйных арганізацый, што займаюцца гуманітарнай дзейнасцю; якія арганізуюць дзіцячыя і юнацкія спартовыя секцыі і групы, дзіцячыя тэатры, студыі, танцавальныя, літаратурна-мастацкія калектывы; для індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацыяў з колькасцю працоўных інвалідаў на арандаваных плошчах 50% і больш ад сярэднеспісавай колькасці працоўных; для творчых саюзаў пад размяшчэнне майстэрняў, галерэй, выстаўных залаў, студый, лабараторый, да 100 кв. метраў нармаванай плошчы.

Астатнія грамадскія арганізацыі будуць плаціць у Менску арэндную плату па стаўцы 10 еўра за квадратны метр замест 1 еўра.

Як заявіў БелаПАН юрыст грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі камітэт" Гары Паганяйла, для многіх арганізацый такія стаўкі арэнды "няўздымныя". "Цяжка знайсці гэткія велізарныя сродкі для ўтрымання офіса, калі ты не займаешся камерцыйнай дзейнасцю", - адзначыў ён.

"Гэта чарговая эканамічная пятля на шыі грамадскіх аб'яднанняў. І цяжка будзе якім-небудзь чынам аспрэчыць гэты ўказ, бо, як правіла, ні Канстытуцыйны, ні Вярхоўны, ні Найвышэйшы гаспадарчы суд такіх іскаў не прымаюць", - сказаў юрыст.

"Вядома, некаторыя арганізацыі, якія займаюцца дзейнасцю, для якой прадугледжана захаванне старой стаўкі арэнды, могуць захаваць ільготны каэфіцыент. Аднак каму захаваць ільготную стаўку, а каму не, будуць вырашаць зноў жа органы ўлады", - адзначыў Г.Паганяйла.

Напісаць каментар (2)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  18.03.10  19.03.10
EUR4 079.774 048.87
USD2 960.002 961.00
RUB101.40101.33

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   19.03   20.03 
Брэст Возможен дождь+12
+5
Возможен дождь+12
+6
Віцебск Дождь со снегом+4
+1
Дождь со снегом+4
-1
Гомель Дождь со снегом+4
0
Возможен дождь+6
+1
Гродна Возможен дождь+8
+4
Возможен дождь+9
+4
Мінск Дождь со снегом+4
+1
Возможен дождь+7
+1
Магілёў Дождь со снегом+3
+1
Дождь со снегом+3
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: