9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінімальны бюджэт беларуса: 8 тысячаў на месяц на адпачынак і 5,5 – на лекі

9

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўсталяваныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у коштах сакавіка 2008 года для 18 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

Аб гэтым паведміла БЕЛТА намеснік начальніка аддзела комплексных праблемаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы Мінпрацы і сацабароны Людміла Сінюціна. Сярэднядушны мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 мая цяперашняга году будзе складаць 324 тыс. 90 рублёў у разліку на месяц і, суадносна, павялічыцца на 4,2%.

Людміла Сінюціна падкрэсліла, што гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння правоў грамадзянаў на атрыманне ільготных крэдытаў і субсідыяў на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў, на рамонт жылля для жыхароў маленькіх населеных пунктаў.

Структура сярэднядушнага мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек у коштах сакавіка 2008 года наступная: прадукты харчавання - 49,9%, адзенне, абутак, бялізна - 18,5%, аплата жылля і камунальных паслугаў - 11,6%, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 7,6% прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 6,2%, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 2,5%, узносы і плацяжы - 2%, прадметы санітарыі, гігіены, лекі - 1,7%.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання зменаў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі грамадзянам, якія жывуць у нястачы, фарміравання сістэмы народнагаспадарчых прапорцыяў і прыярытэтаў, якія забяспечваюць паэтапнае набліжэнне спажывання грамадзянаў да навукова абаснаванага ўзроўню.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках