9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Чэхіі выступіў у абарону новых палітвязьняў у Беларусі

Міністэрства замежных справаў Чэхіі выступіла сёньня з адмысловай заявай, у якой выказваецца рашучае асуджэньне прысудаў, вынесеных беларускім палітычным актывістам Андрэю Кіму, Сяргею Парсюкевічу і іншым маладым людзям, якія былі асуджаныя толькі за тое, што ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі.

У заяве адзначаецца, што беларускія ўлады такім чынам парушаюць правы чалавека, асабліва права выказваньняў і права на свабоду сходаў, і ўпарта працягваюць злоўжываць сыстэмай крымінальнага заканадаўства, што было адзначана ў нядаўнім рашэньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, паведамляе "Радыё Свабода".

МЗС Чэхіі заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна спыніць судовы перасьлед усіх людзей, затрыманых падчас мірных дэманстрацый, вызваліць усіх палітычных вязьняў, паважаць фундамэнтальныя правы чалавека ў адпаведнасьці з міжнароднымі абавязкамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках