banner1 banner1 banner1

25.04.2008

Старшыня Эўрапарламента: «У Беларусі, дзе існуе апошняя дыктатура ў Эўропе, мы прымаем бок грамадзянаў» 2

9:34, — Палітыка

Кіраўнік Эўрапарлямэнту Ханс-Герт Пётэрынг у часе афіцыйнага візыту ў Літву наведаў Эўрапейскі гуманітарны універсітэт, які працуе ў Вільні як беларускі унівэрсытэт на выгнаньні.

У часе свайго выступу Х.-Г.Пётэрынг прывітаў студэнтаў ЭГУ як беларусаў і эўрапейцаў, акцэнтаваў агульныя эўрапейскія каштоўнасьці і падтрымку беларусам з боку Эўрапарлямэнту, паведамляе «Радыё Свабода».

“Годнасьць кожнага чалавека, правы чалавека, свабода, дэмакратыя, вяршэнства закону – асновы нашага эўрапейскага грамадзтва. Але мы ня маем права мець усё гэта толькі для сябе. Абавязак маральнай палітыкі ў тым, што мы мусім клапаціцца аб правах чалавека ва ўсім сьвеце.

У Беларусі, дзе існуе апошняя дыктатура ў Эўропе, мы прымаем бок грамадзянаў Беларусі. Народ Беларусі мае права на свабоднае дэмакратычнае грамадзтва. І я упэўнены, што прыйдзе час, і я спадзяюся, што гэта будзе неўзабаве, калі свабода і дэмакратыя будуць ў Беларусі. Эўрапейскі парлямэнт падтрымлівае вас. І мы падтрымліваем кожнага ў Беларусі, хто, як Аляксандр Мілінкевіч, мірна змагаецца за свабоду і дэмакратыю”, заявіў кіраўнік Эўрапарлямэнту.

Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў часе сустрэчы задавалі пытаньні кіраўніку Эўрапарлямэнту. На пытаньне аб тым, што плянуецца зрабіць у падтрымку Беларусі, спадар Пётэрынг сказаў, што самі студэнты могуць накіроўваць у Эўрапарлямэнт свае прапановы, і парлямэнт будзе на іх рэагаваць.

Абмяркоўвалася таксама праблема коштаў на візы ў Шэнгенскую зону для грамадзянаў Беларусі. Старшыня Эўрапарлямэнту сказаў, што выступае за танныя шэнгенскія візы для моладзі і студэнтаў зь Беларусі.

“Наш унівэрсытэт мае фінансавую падтрымку ад Эўрапейскай камісіі, гэта значыць і ад Эўрапарлямэнту – Эўракамісія разам з Радай міністраў паўночных краінаў вылучылі найбольшую дапамогу ЭГУ, дзякуючы якой мы маем і стыпендыі”, – сказаў адзін са студэнтаў пасьля сустрэчы.

У сустрэчы браў удзел старшыня парлямэнту Літвы Чэславас Юршэнас, які сказаў, што “ад самага пачатку працы ЭГУ ў Літве літоўскі Сойм верыў у яго посьпех”.

“Мы ганарымся, што гэты унівэрсытэт пасьпяхова ўжо трэці год працягвае сваю дзейнасьць менавіта ў Вільні. Мы верым, што студэнты, пасьля атрыманьня гуманітарнай адукацыі, заснаванай на эўрапейскіх каштоўнасьцях, вернуцца на радзіму і застануцца сябрамі Літвы”, – сказаў Ч.Юршэнас.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6027)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5404)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (4966)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4384)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3906)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3859)

9.10, 12:55, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3670)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3628)

8.10, 13:07, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Такія людзі, як Шэйман ды Паўлічэнка, нікуды не зьнікаюць» (3328)

6.10, 17:02, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3263)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: