banner1 banner1 banner1

25.04.2008

Дырэктараў пакараюць за куплю імпартных вілаў і матык 5

9:38, — Эканоміка

Камітэт дзяржаўнага кантролю прапанаваў Савету міністраў разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў, якія не выканалі ў 2007 годзе прагнозных паказнікаў ў знешнім гандлі.

Увоз шэрагу тавараў у Беларусь не заўсёды апраўданы, паколькі ў рэспубліцы часта выпускаецца аналагічная прадукцыя. Такая думка прагучала 24 красавіка ў Гомелі на выязной калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведаміла прэс-служба КДК.

Так, больш чым на 360 млн. даляраў імпартавана найпростых зубавых барон, вілаў, рыхлільнікаў, матык і інш.

За 2007 год экспарт тавараў і паслуг павялічыўся на 24,3% да ўзроўню 2006 года пры прагназаваным прыросце 13,2-14,5%, імпарт тавараў і паслуг - на 27,9% да ўзроўню 2006 года, перавысіўшы прагноз (108,5-109,5%) на 18,4 працэнтных пунктаў. Такім чынам, у мінулым годзе не выкананы два з трох прагнозных паказнікаў у знешнім гандлі: рост імпарту тавараў і паслугаў і сальда знешняга гандлю. У 2007 году павялічыўся імпарт усіх груп тавараў: прамежкавых (сыравіна, матэрыялы, камплектоўныя, паўфабрыкаты і інш.) - на 31,4%, інвестыцыйных (абсталяванне, машыны, механізмы, запчасткі да іх) - на 30,7%, спажывецкіх (харчовых і нехарчовых) - на 17,7%.

Нягледзячы на тое, што праграмы імпартазамяшчэння рэалізуюцца ўжо больш за дзесяць гадоў, кантроль і аналіз хады іх рэалізацыі здзяйсняецца не на належным узроўні, адзначалася на калегіі. У 2006 годзе з 566 праектаў, уключаных у дзяржаўную, галіновыя і рэгіянальныя праграмы імпартазамяшчэння, рэалізавана 204 праекты, у 2007 годзе з 558 праектаў - 191. Доля вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі ад агульнага аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 2006 годзе склала 5,8%, у 2007 годзе - 3,5%.

Рэгіянальныя праграмы імпартазамяшчэння не спрыяюць скарачэнню імпарту праз стварэнне новых канкурэнтаздольных вытворчасцяў айчынных тавараў. Выпуск прадукцыі па рэалізаваных у 2007 годзе праектах рэгіянальных праграмаў у Берасцейская вобласці склаў менш за 1% ад аб'ёму імпарту, у Віцебскай - 0,5%, Гомельскай - 3,6%, Гарадзенскай - 4%, Менскай - 2,5%, Магілёўскай - 4,8%.

На многіх буйных прадпрыемствах Мінпрама - вялікая доля імпартнага складніка пры вытворчасці прадукцыі і вельмі нізкія тэмпы яе паніжэння. Так, РУП "Гомсельмаш" сістэматычна не выконвае паказнік па абмежаванні тэмпаў росту імпарту. На 1 студзеня 2008 года з 3.770 пазіцыяў пакупных камплектоўных 1.893 - замежнай вытворчасці.

КДК прапанаваў Савету міністраў разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, якія не выканалі ў 2007 годзе прагнозныя паказнікі ў знешнім гандлі.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6805)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6486)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6342)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5609)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5504)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4173)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4095)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3944)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3920)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3853)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку