9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас затрымання ў Валерыя Шчукіна здарыўся сардэчны прыступ

8

25 красавіка прыкладна а 20-й гадзіне на ўскрайку Віцебска міліцыянты затрымалі тыраж газеты “Віцебскі кур’ер М”. Падчас захопу міліцыянты накінуліся на праваабаронцу Валерыя Шчукіна. У момант нападу яму стала дрэнна.

Як высветлілася, рэйсавы аўтобус са Смаленску, на якім перавозілі газету, да абласнога цэнтра суправаджала машына з міліцыянтамі. На першым жа прыпынку ў горадзе людзі ў форме кінуліся канфіскоўваць выданне. Паводле сведак, гэта выглядала даволі брутальна. Падчас захопу парвалі валізу ў Валерыя Шчукіна. У момант сутыкнення яму стала дрэнна. Прыйшлося выклікаць “хуткую дапамогу”, якая адвезла вядомага праваабаронцу і журналіста ў 2-ю гарадскую бальніцу. Зараз ён з вельмі высокім ціскам і сардэчным прыступам знаходзіцца ў аддзяленні кардыялогіі, паведаміла "Радыё Рацыя".

Большую частку наклада даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Астатнюю, якая была ў легкавіку супрацоўніка рэдакцыі Алега Баршчэўскага, перахапілі на вуліцах горада супрацоўнікі ДПС.

У РАУС былі пералічаныя ўсе асобнікі выдання, колькасць якіх адпавядала замоўленаму тыражу.

Па словах прадстаўнікоў рэдакцыі, міліцыянты складаюць пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне за “парушенне вызначанага парадку рассылання абавязковых бясплатных паасобнікаў перыядычных друкаваных выданняў, распаўсюд эратычных выданняў, апублікавання сродкам масавай інфармацыі абвяржэнняя, а таксама распаўсюд... без выходных дадзеных”. Ніводнага з падобных парушэнняў рэдакцыя не зрабіла.

“Віцебскі кур’ер М” з-за перашкодаў мясцовых уладаў не выходзіў некалькі месяцаў. Нягледзячы на тое што рэдакцыя мае памяшканне, ёй катэгарычна адмаўляюць у юрыдычным адрасе. А першы пасля перапынку наклад арыштавалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках