9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску забаранілі расейскі тэлеканал за «разбэшчванне нораваў»

12

У Бабруйску рашэннем мясцовых уладаў спынена трансляцыя расейскага тэлеканала ТДК. Падставай для гэтага сталі скаргі мясцовых жыхароў, якія заявілі, што канал "бэсціць норавы падрастаючага пакалення".

Жыхар Бабруйска Віталь (прозвішча не паведамляецца), якога цытуе выданне, выказаў здагадку, што з патрабаваннямі забараніць ТДК выступілі пераважна жанчыны. "Мая жонка пачала са мной сварыцца, што я не надаваў ёй увагі, а глядзеў на дзяўчат з праграмы "Сэксуальная рэвалюцыя", - распавёў ён у інтэрвію "КП у Беларусі".

Між тым, тэлеканал ТДК, як паведамляецца на яго сайце, разлічаны перадусім на жаночую аўдыторыю. "Мы імкнемся дапамагчы жанчыне арыентавацца ў сучасных умовах: як уладкавацца на працу, як наладжваць адносіны з мужам, як добра выглядаць", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначае "КП у Беларусі", за чатыры гады працы канал упершыню сутыкнуўся з забаронай на вяшчанне. Адзін з рэдактараў ТДК, якога цытуе газета, выказаў здзіўленне, што праграма "Сэксуальная рэвалюцыя" выклікала прэтэнзіі насельніцтва. "Ва ўсіх ёсць сэксуальнае жыццё, чаму б гэта і не абмеркаваць у эфіры?", - сказаў ён.

Раней, нагадаем, улады Бабруйска забаранілі мясцоваму тэлеканалу "Веста" вяшчанне пасля 23:00, бо ў гэты час ён трансляваў эратычныя фільмы. Аднак пасля гэтага ў гарадскую адміністрацыю пачалі тэлефанаваць незадаволеныя жыхары (у тым ліку пажылыя людзі) і патрабаваць, каб вяшчанне было адноўлена. "Тэлефанавала маладая пара, сказала, што іх асабістае жыццё спынілася, як праграму адключылі", - распавядаў прадстаўнік бабруйскага гарвыканкама.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках