banner1 banner1 banner1

25.04.2008

Браты Касціцыны зноў прынеслі «Манрэалю» перамогу

13:11, — Спорт

У ноч з 24 на 25 красавіка ў Паўночнай Амерыцы стартаваў другі раўнд розыгрышу Кубка Стэнлі. "Манрэаль", колеры якога абараняюць беларускія форварды Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама Міхась Грабоўскі, здабыў перамогу ў першым паядынку серыі 1/4 фіналу з "Філадэльфіяй" - 4:3 (у авертайме).

Прычым цягам сустрэчы "Манрэаль" саступаў з лікам 0:2 і 2:3. Аўтарам пераможнага голу на 48-й секундзе авертайму стаў Том Кастопулас.

Браты Касціцыны, якія другі матч запар пачыналі сустрэчу ў адным звяне, на 30-й хвіліне ажыццявілі першы гол "Манрэаля". Сяргей Касціцын здзейсніў індывідуальны слаламны рэйд праз палову пляцоўкі і, прадзершыся да брамы, ужо ў падзенні адпасаваў падаспеламу на дапамогу старэйшаму брату Андрэю, які кідком з хады пацэліў у браму. А трыма хвілінамі раней Андрэй Касціцын не здолеў рэалізаваць штрафны кідок.

Яшчэ адзін беларускі форвард, Міхась Грабоўскі, як і ва ўсіх папярэдніх матчах плэй-оф, на лёд не выходзіў.

Клуб беларускага абаронцы Руслана Салея "Каларада" пацярпеў паразу ў першым матчы серыі 1/4 фіналу з "Дэтройтам" - 3:4. Адкрыўшы лік на 9-й хвіліне, "Каларада" пасля прапусціў чатыры разы запар, але ў трэцім перыядзе здолеў скараціць адставанне да мінімуму. Руслан Салей правёў на пляцоўцы 19 мін. 5 сек. і адседзеў 2 мін. на лаве штрафнікоў.

Лідэрам "беларускага дэсанту" у плэй-оф Кубка Стэнлі з'яўляецца 21-гадовы форвард "Манрэаля" Сяргей Касціцын, які ў 8 паядынках зарабіў 7 балаў (3 шайбы плюс 4 галявыя перадачы). На рахунку 23-гадовага Андрэя Касціцына 6 (4 плюс 2) ачкоў у 8 матчах. 33-гадовы абаронца "Каларада" Руслан Салей набраў 3 балы (1 плюс 2) у 7 гульнях.

Другія матчы чвэрцьфінальных серый "Манрэаль" і "Каларада" правядуць 26 красавіка.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7093)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6651)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6456)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5768)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5671)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4641)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4247)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4236)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4047)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4027)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку