9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлерадыёкампанія Літвы: Прабачэнняў беларускага пасла недастаткова

3

Кіраўніцтва Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі лічыць, што вусных прабачэнняў пасла Беларусі ў Літве недастаткова, каб вычарпаць інцыдэнт з затрыманнем здымачнай групы LRT.

Як паведаміла прэс-служе БАЖ журналістка тэлеканалу Рута Рыбачаўскене, сёння дырэктар LRT Аўдрус Сяўрусявічус паўторна накіраваў ліст на імя беларускага пасла ў Літве Уладзіміра Дражына з патрабаваннем вярнуць адабраную пры затрыманні відэакасету і кампенсаваць выдаткі на рамонт зламанай відэакамеры.

«Прабачэнні спадара пасла — гэта добра. Але нам усё ж патрэбна для працы касета са здымкамі пра падзеі 25 сакавіка на мірнай вулічнай дэманстрацыі», — зазначыла Р. Рыбачаўскене.

Журналісты літоўскага тэлебачання Рута Рыбачаўскене і Ёнас Грышконіс, якія маюць акрэдытацыю на працу ў Беларусі, былі затрыманыя на вулічнай акцыі ў Менску 25 сакавіка. У часе інцыдэнту журналістам пашкодзілі камеру. Пасля праверкі дакументаў у Цэнтральным РУУС у іх забралі касету з адзнятым на акцыі матэрыялам і адпусцілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках