9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Усе, хто супраць АЭС – «ворагі народа»

35

Аляксандр Лукашэнка выказаў намер жорстка спыняць палітычныя спекуляцыі вакол праекту па будаўніцтве беларускай АЭС.

Кажучы пра апанентаў ідэі будаўніцтва АЭС, А.Лукашэнка заявіў, што "гэта нават не палітыканы, гэта проста ворагі нашага народа". "Ім трэба перад парламенцкімі выбарамі раздзьмуць гэтае кадзіла. Але нічога не атрымаецца", - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"Гэта не навукоўцы (апаненты ідэі будаўніцтва АЭС - ІФ), а бандыты ад палітыкі. Гэта другая палітычная чарнобыльская хваля. У іх не атрымаецца ўзняцца за кошт эксплуатацыі гэтай тэмы, я гэтага ім ніколі не дазволю", - заявіў А.Лукашэнка ў інтэрвію журналістам у суботу падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць.

Па ягоных словах, наяўнасць АЭС дазволіць у пэўнай ступені сысці ад залежнасці ад нафты і газу.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках