banner1 banner1 banner1

28.04.2008

Грузія мае намер паскардзіцца НАТО на Расею

8:33, — У свеце

У панядзелак кіраўнік МЗС Грузіі Давыд Бакрадзэ возьме ўдзел у паседжанні рады НАТО, якое будзе прысвечана канфлікту ў Абхазіі.

Тбілісі мае намер выкарыстаць гучную заяву спецпрадстаўніка МЗС РФ Валерыя Кеняйкіна пра гатовасць Расеі абараняць Абхазію "ваеннымі метадамі". Прапануючы гэтую фразу як доказ перадузятасці Масквы, Грузія будзе дамагацца згортвання яе ўдзелу ў міратворчым працэсе за кошт актыўнага падлучэння да яго ЕЗ і АБСЕ. Адным з магчымых адказаў Масквы можа стаць размяшчэнне новых ваенных базаў на тэрыторыі Абхазіі, піша газета "Коммерсант".

У 1994 годзе Грузія і Абхазія праз пасярэдніцтва Расеі падпісалі дамову "Аб спыненні агню і развядзенні супрацьстаялых бакоў" і асобны дакумент аб уводзе ў зону канфлікту міратворчага кантынгенту пад эгідай СНД. Кантынгент быў цалкам укамплектаваны расейскімі міратворцамі, якія размясціліся ў 12-кіламетровых зонах бяспекі па абодва бакі памежнай ракі Інгуры. У зону канфлікту таксама былі ўведзены вайскоўцы - назіральнікі ААН. Пры гэтым Масква змагла звязаць знаходжанне назіральнікаў ААН у зоне канфлікту са знаходжаннем там міратворцаў - у выпадку вывядзення "блакітных касак" з Абхазіі мандат місіі па назіранні ААН аўтаматычна спыняецца.

У прынцыпе пэўныя магчымасці для перагляду формы міратворчай місіі ў Тбілісі ёсць. Паводле дамоўленасцяў, ухваленых Уладзімірам Пуціным і тагачасным прэзідэнтам Грузіі Эдуардам Шэварнадзэ ў траўні 2003 года на саміце СНД у Санкт-Пецярбургу, мандат міратворцаў можа быць перагледжаны пасля таго, "як адзін з бакоў канфлікту запатрабуе спынення міратворчай аперацыі". Грузінскія ўлады ўжо шматкроць выяўлялі незадаволенасць дзеяннямі расейскіх міратворцаў, аднак да фармальнага патрабавання згарнуць місію справа не даходзіла. Але мінулым тыднем прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі празрыста намякнуў на такую магчымасць.

Дзеянні Тбілісі, хутчэй за ўсё, будуць падтрыманы Захадам. Як заявіў намеснік кіраўніка Еўрапарламента Марак Сівец, "Еўразвязу даўно няясна, што расейскія салдаты робяць у гэтым рэгіёне". Пра сумнеў у аб'ектыўнасці Расеі як краіны-пасярэдніка ў пятніцу казаў і спецпрадстаўнік генсака НАТО у краінах Паўднёвага Каўказа Роберт Сіманс.

У Брусэлі грузінскі бок таксама мае намер тарпедаваць перамовы аб ратыфікацыі адаптаванага варыянту ДОВСЕ краінамі - НАТО. "Ваенны самалёт МіГ-29, які збіў нашага беспілотніка, выляцеў з базы ў Гудауце, якая мусіць быць зачынена па Стамбульскіх дамовах 1999 года і адаптаванаму ДОВСЕ. Гэта дадасць аргументы на карысць пазіцыі тых усходнееўрапейскіх і прыбалтыйскіх краінаў, хто супраць ратыфікацыі ці нават падпісання адаптаванай дамовы, - заявіў суразмоўца "Коммерсанта". - Так што расейскі "МіГ", які збіў над Абхазіяй грузінскі самалёт, збіў і надзеі Расеі дамагчыся ратыфікацыі дамовы еўрапейскімі краінамі і пазбегнуць набліжэння вайсковай інфраструктуры НАТО да сваіх межаў".

Нагадаем, што на мінулым тыдні амбасадар па спецыяльных даручэннях МЗС РФ Валер Кеняйкін зрабіў гучную заяву. Ён сказаў, што існуе небяспека, што неўзабаве Грузія разгорне ваенныя дзеянні адносна непрызнаных рэспублік - Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. "Калі ў абхазскага бока ёсць інфармацыя пра перадыслакацыю грузінскіх войскаў у заходніх раёнах Грузіі, гэта можа сведчыць пра рыхтаваную ваенную акцыю", - падкрэсліў ён, - "а на ўсялякую незаконную ваенную дзейнасць даецца ваенны адказ".

Расея ў выпадку развязвання грузінскім бокам ваеннага канфлікту ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі скарыстае ваенныя метады для абароны суайчыннікаў, якія пражываюць у гэтых рэгіёнах, заявіў прадстаўнік МЗСу.

У адказ на ўдакладняючае пытанне пра наяўныя магчымасці абароны інтарэсаў суайчыннікаў, Кеняйкін сказаў: "Мы ўсё робім для таго, каб справа не дайшла да ваеннага канфлікту. Але калі ён будзе развязаны, давядзецца рэагаваць і ваеннымі метадамі".

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7437)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6859)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6655)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5940)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5911)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4830)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4596)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4495)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4412)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4201)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку