Летнія канікулы ў школьнікаў скарацяцца
16
14:00, — Грамадства
Пытанне аб магчымым скарачэнні працягласці летніх канікулаў для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ разглядае міжведамственная камісія.
Аб гэтым паведаміў "Інтэрфаксу" старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Здановіч.
"Міжведамственная камісія, якая працуе над пытаннем вяртання агульнаадукацыйнай сістэмы да 11-гадовай формы навучання, разглядае перспектыву скарачэння летніх канікулаў для школьнікаў", - паведаміў У.Здановіч.
Па ягоных словах, "такіх даўгіх канікулаў для школьнікаў няма ні ў адной еўрапейскай краіне. 3 месяцы летніх канікулаў засталіся з савецкіх часоў толькі ў Расеі, Украіне, і ў нас - у Беларусі". "Настаўнікі самі прызнаюць, што за час летніх канікулаў школьнікі забываюць тыя веды, якія атрымалі на працягу навучальнага года і праходзіць даволі доўгі час, каб яны ўзгадалі тое, што вучылі 3 месяцы таму", - адзначыў «дэпутат».
Здановіч падкрэсліў, што "гэтае пытанне знаходзіцца на стадыі прапрацоўкі. Яно разглядаецца ў сувязі з перспектывай магчымага пераходу айчыннай агульнаадукацыйнай школы на 11-гадовы тэрмін навучання".
Здановіч таксама распавёў, што ёсць некалькі прапановаў, датычных скарачэння летніх канікулаў.
Частка экспертаў прапаноўвае працягнуць навучальны год да 7-9 чэрвеня, яшчэ адна група экспертаў - да 15 чэрвеня, ёсць таксама прапановы працягнуць навучальны год на ўвесь чэрвень". "Але апошні варыянт, я думаю, з катэгорыі радыкальных, і наўрад ці ён будзе мець рэальныя перспектывы. Ва ўсялякім выпадку, у бліжэйшы час", - лічыць Здановіч.
Ён таксама паведаміў, што "міжведамственная камісія разглядае магчымасць спрошчвання школьных праграмаў і скарачэння некаторых прадметаў". Па словах У.Здановіча, "гаворка ідзе аб так званых "модных прадметах, такіх як "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", "Сусветная мастацкай культура", "Здаровы лад жыцця", якія з’явіліся ў апошнія гады. А таксама аб прадметах, якія маральна састарэлі. Напрыклад, спевы, якія ў цяперашні час з’яўляюцца абавязковым прадметам у 1-7 класах. Плануецца, што гэты прадмет пакінуць толькі ў пачатковай школе.
Напісаць каментар (16)





