9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі працягваюцца арышты за святкаванне 90-годдзя БНР

28 красавіка ў судзе Навабеліцкага раёну Гомелю адбылося слуханне чарговай адміністрацыйнай справы па парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Актывіст аргкамітэта па стварэнні руха "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Трыфанаў прысуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышта. Вінаватым сябе ён не прызнаў. У Навабеліцкі РАУС актывіст быў дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі, якія затрымалі яго ў пад’ездзе, калі С.Трыфанаў накіроўваўся на прыём да ўрача.

23 сакавіка С.Трыфанаў удзельнічаў у гістарычнай экскурсіі, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння БНР. Нагадаем, пачынаючы з 22 красавіка прайшлі суды над 8 ўдзельнікамі экскурсіі. Разам з іншымі актывістамі дэмсілаў яны прайшлі па горадзе з чырвонымі і белымі паветранымі шарыкамі, наведваючы памятные месцы горада, звязаныя з дзейнасцю міністра БНР Палуты Бадуновай.

У выніку пяць удзельнікаў мерапрыемства прысуджаныя да адміністрацыйнага арышту ад 7 да 15 сутак, яшчэ трое павінныя выплаціць штраф у памеры 525 — 700 тысяч рублёў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках