Лукашэнка звернецца з пасланнем 29 красавіка
15- 28.04.2008, 17:53
Сёння прэс-служба А.Лукашэнкі афіцыйна пацвердзіла, што беларускі кіраўнік звернецца з пасланнем да «парламента» 29 красавіка.
Паводле распаўсюджанага паведамлення, пасланне будзе агучанае на сумесным паседжанні дзвюх палат беларускага «парламента».
Прамая трансляцыя пачнецца ў 12 гадзінаў па трох беларускіх тэлеканалах і першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Нагадаем, першапачатковае пасланне планавалася на 22 красавіка, аднак было адмененае без тлумачэння прычынаў.