9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дазволіў прыватным банкам і фірмам быць пасярэднікамі пры страхаванні

3

Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка ўказ № 236, які дазваляе юрыдычным асобам і банкам прыватнай формы ўласнасці ажыццяўляць пасярэдніцкую дзейнасць у якасці страхавых агентаў па ўсіх відах добраахвотнага страхавання.

Шэраг зменаў закрануў парадак і ўмовы правядзення абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў у сувязі з пераходам Рэспублікі Беларусь з транзітных (часовых) у поўныя (сталыя) сябры Міжнароднай сістэмы аўтатранспартнага страхавання "Зялёная карта", паведамляе "Телеграф".

Дакументам паніжаны памеры страхавых унёскаў па 20 тыпах транспартных сродкаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (грузавых аўтамабіляў і трактараў, а таксама прычэпаў да іх, аўтобусаў (за выключэннем ужываных на экспрэсных рэгулярных маршрутах).

Таксама Аляксандр Лукашэнка ўрэгуляваў пытанне адносна чарговасці страхавых выплатаў страхавальнікамі ў выпадку, калі рызыкі застрахаваны па добраахвотным страхаванні наземных транспартных сродкаў (КАСКО) і па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Пры наяўнасці згаданых дамоваў шкода, прычыненая пацярпеламу ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, у першую чаргу пакрываецца па дамове абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Апрача таго, у мэтах павелічэння памеру статутнага фонду Белдзяржстраху і яго даччыных прадпрыемстваў, створаных для ажыццяўлення страхавой дзейнасці, прадугледжана магчымасць скіравання часткі прыбытку, атрыманага ад інвеставання сродкаў адмысловага страхавога рэзерву па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў на павелічэнне статутнага фонду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках