9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закупныя кошты на збожжа падвышаны на 30-40%. Падаражэе хлеб

6

Закупныя кошты на прадукцыю раслінаводства новага ўраджаю павялічаны ў Беларусі ў сярэднім на 30-40%.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчу. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №613 ад 25 красавіка 2008 года.

У Мінсельгасхарчы падкрэслілі, што закупныя кошты павялічаны на культуры, якія пастаўляюцца на дзяржаўныя патрэбы, - збожжавыя, крупяныя культуры, цукровы бурак, алейнае насенне рапсу, лён. Так, кошты на збожжавыя культуры, у залежнасці ад гатунку і класу, падвышаны на 35%, на алейнае насенне рапсу - таксама на 35%, на цукровы бурак - на 20%. На броварны ячмень кошты павялічыліся на 45-50% (тона сыравіны другога класу будзе каштаваць Br450 тыс.). Значна ўзраслі закупныя кошты на крупяныя культуры - грэчку, проса (на 50%), харчовы гарох (у 2 разы).

Падвышэнне закупных коштаў на збожжа непазбежна адаб'ецца на кошце камбікорму для буйных жывёлагадоўчых комплексаў і птушкафабрык. Пры ўмове, што ніякіх датацый на сыравіну не прадугледжана, кошты на жывёлагадоўчую прадукцыю таксама неўзабаве вырастуць з улікам інфляцыйных працэсаў.

Па сутнасці, падвышэнне закупных коштаў на раслінаводчую прадукцыю прывядзе да росту выдаткаў на вытворчасць малака і гадоўлю быдла. Пры гэтым адпускныя кошты на сацыяльна значную прадукцыю таксама будуць перагледжаны рашэннем урада.

У сувязі з ростам закупных коштаў на збожжа новага ўраджаю да восені падаражэюць хлеб і хлебабулачныя вырабы. Праўда, як паведамляе БелТА, павелічэнне раздробных коштаў на муку і на хлеб будзе здзяйсняцца з улікам захадаў па сацыяльнай абароне насельніцтва – падвышэння заробку, пенсій, дапамогаў.

Пры гэтым кошты на прадукцыю, якая пастаўляецца па-за дзяржзамовай, застануцца вольнымі, іх будуць рэгуляваць самі вытворцы па дамоўленасці са спажыўцамі - перапрацоўчымі ці гандлёвымі прадпрыемствамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках