9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамент ЗША заклікае беларускія ўлады вызваліць Зэльцэра

4

Дзяржаўны дэпартамент ЗША звярнуўся да беларускіх уладаў "з настойлівым заклікам" вызваліць грамадзяніна ЗША адваката Эмануіла Зэльцэра "з гуманных меркаванняў", паведамілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе амбасады ЗША у Менску.

"Мы дагэтуль не атрымалі адказу на гэты зварот", - сказалі ў амбасадзе, удакладніўшы, што зварот скіраваны яшчэ 25 красавіка. Паводле інфармацыі супрацоўніка амбасады, які наведаў Э.Зэльцэра, "спадар Зэльцэр выглядаў значна слабейшым і больш зняможаным, чым 27 сакавіка, калі супрацоўніку консульскай службы было дазволена наведаць яго".

У дыпмісіі ЗША "надзвычай занепакоены станам яго здароўя і ўмовамі ўтрымання". "Мы адзначаем, што спатрэбіўся амаль месяц рэгулярных запытаў для таго, каб атрымаць магчымасць ізноў наведаць затрыманага амерыканца, чые праблемы са здароўем дакументальна пацверджаны. Гэта значна звузіла нашыя магчымасці ў плане ажыццяўлення консульскіх функцый па забеспячэнні прымальных умоваў утрымання спадара Зэльцэра, як таго патрабуе Венская канвенцыя па консульскіх зносінах", - заявілі "Інтэрфаксу" у амбасадзе.

Э.Зэльцэр быў затрыманы 12 сакавіка 2008 года ў аэрапорце Менска, куды прыляцеў для кароткачасовай сустрэчы. У медыях выказвалася думка, што арышт адваката звязаны са справай памерлага ў Лондане грузіна-расейскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі, які быў кліентам Э.Зэльцэра.

У сярэдзіне красавіка Э.Зэльцэру была прызначана судова- псіхіятрычная экспертыза, і ён быў змешчаны ў стацыянарнае аддзяленне судова-псіхіятрычных экспертызаў для асобаў са строгім утрыманнем.

Э.Зэльцэр, былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па арганізаванай злачыннасці і адмыванню грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках. У 2000-2001 гадах быў адвакатам затрыманага ў Нью-Ёрку Дзяржсакратара Саюза Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна. Э.Зэльцэр фігураваў у справе аб верагодным адмыванні грошай праз Bank of New York.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках