banner1 banner1 banner1

29.04.2008

Уладзімір Румл: «Ніколі не забуду пратэст моладзі на Кастрычніцкай плошчы» 3

11:05, — Палітыка

На гэтым тыдні з'язджае Часовы Павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Уладзімір Румл. Напярэдадні свайго ад'езду спадар Румл у эксклюзіўным інтэрв'ю «Еўрарадыё» падзяліўся сваімі ўражаннямі пра Беларусь і адзначыў, што досвед, набыты ў Беларусі, спатрэбіцца яму і ў будучыні.

- Спадар Румл, за 4 гады Вашай працы ў Беларусі ў эканамічнай і палітычнай сферах жыцця краіны адбылося шмат зменаў. Ці бачыце Вы нейкую пазітыўную дынаміку ў гэтых зменах, і калі бачыце, то ў чым яна?

- За гэты час у Беларусі адбыліся і негатыўныя, і пазітыўныя змены. Найбольш важкія негатыўныя змены ў палітычнай сферы - гэта рэферэндум 2004 года, які скасаваў абмежаванні па колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў, а таксама вынікі так званых прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Негатыўная змена з эканамічнага пункту гледжання - гэта павышэнне ўдвая кошту расійскага газу ў 2007 годзе. Гэта стала цяжкім выпрабаваннем для беларускіх уладаў, хоць у канцы 2007 года Расія дала Беларусі стабілізацыйны крэдыт. Цана на газ сёлета - надзіва нізкая.

- Якія падзеі за гэтыя 4 гады запомніліся Вам найбольш?

- Цяжка сказаць. Але што тычыцца грамадскіх падзеяў, то я ніколі не забуду некаторыя дэманстрацыі на вуліцах Менска, асабліва пратэст маладых людзей на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 года.

- Абапіраючыся на досвед працы і ў Бруселі, і ў Менску, што б Вы маглі параіць таму, хто заменіць вас на пасадзе кіраўніка чэшскай амбасады ў Беларусі, для паспяховай працы?

- Я хацеў бы пажадаць яму быць смялейшым, але ў той жа час асцярожным; клапаціцца пра грамадзянскія свабоды і дэмакратыю. Ставіцца да ўсіх па-сяброўску, але перш за ўсё абараняць справядлівасць. І нарэшце, я пажадаў бы яму добра трымацца.

- Якую ацэнку Вы маглі б паставіць вынікам уласнай працы ў Беларусі?

- Я думаю, што амбасада справілася з сваімі абавязкамі і задачамі. У мяне былі добрыя, сяброўскія кантакты з калегамі з дыпламатычных місій краін ЕС і ЗША. У мяне таксама былі добрыя кантакты з амбасадарамі Украіны, Ізраіля, Індыі, а таксама некаторымі беларускімі апазіцыйнымі лідэрамі - напрыклад, са спадарамі Лябедзькам, Вячоркам і спадаром Мілінкевічам...

- Як Вы думаеце, што трэба зрабіць беларускаму ўраду, каб павысіць узровень прадстаўленасці Чэхіі ў Беларусі? Цяпер дыпмісію ў нашай краіне ўзначальвае Часовы Павераны, а не амбасадар...

- Пакуль што мы будзем захоўваць статус нашага прадстаўніцтва на ўзроўні Часовага Паверанага... Я не думаю, што ў бліжэйшай будучыні ў нас будзе амбасадар у Беларусі. Гэта звязана са станам нашых узаемаадносінаў і з палітычнай сітуацыяй у Беларусі.

З іншага боку, я лічу, што такога прадстаўніцтва дастаткова для падтрымання добрага ўзроўню стасункаў. З наступнага, 2009 года Чэхія будзе краінай-старшынёй Еўрасаюза, і я ўпэўнены, што няма ніякіх перашкодаў на дыпламатычным узроўні для таго, каб мы маглі як мае быць прадстаўляць у Беларусі інтарэсы ўсіх краінаў ЕС.

- Чэшская Рэспубліка знаходзіцца ў дзясятцы найбольш наведвальных краін у свеце. А ці знайшлі Вы ў Беларусі нейкія месцы, дзе Вам спадабалася, куды Вы хацелі б вярнуцца?

- Так, у мяне ёсць на прыкмеце некалькі добрых месцаў. Кожны, хто жыве за мяжой, мае такія месцы... У будучыні я б хацеў вярнуцца на Менскае мора, ізноў наведаць Мірскі замак, а таксама завітаць у чэшскую амбасаду ў Мінску. І, канешне, я ніколі не забуду ахвяраў савецкага часу ў Курапатах пад Менскам.

- Якія ў Вас самога планы на будучыню? Чым Вы будзеце зараз займацца? Ці будзеце прымяняць досвед працы ў Беларусі ў далейшым жыцці?

- Праца ў Беларусі для мяне была цудоўным досведам. Яна дала магчымасць пабачыць працу заходніх дыпламатаў з дэмакратычных краінаў ва "ўсходняй" краіне і паўдзельнічаць у гэтай працы. Гэты досвед мне спатрэбіцца і ў будучыні. Я вельмі хутка вярнуся ў Прагу, дзе буду паслом па спецыяльных даручэннях чэшскага міністэрства замежных спраў. Магу вас запэўніць, што я заўсёды буду трымаць Беларусь у полі зроку і ніколі пра яе не забуду.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11360)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6643)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5162)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4813)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4248)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4150)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4101)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4014)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3755)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3287)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: