9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніцу антырасейскага пікета будуць судзіць

Актывістка кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Паліна Кур'яновіч была затрыманая 2 красавіка падчас пікету ля Амбасады Расіі разам з Палінай Дзьяковай, якую вызвалілі з РУУС Цэнтральнага раёна праз 3 гадзіны, як непаўнагадовую.

Паплечнікі затрыманых дзяўчат кажуць, што калі яны знаходзіліся ў РУУСе, супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе з імі даволі некарэктна. Моладзь груба выштурхалі за калітку, да якой прыставілі міліцыянта.

Судзіць Паліну Кур'яновіч будуць сёньня ў Цэнтральным судзе Менска.

Каля 17-ай гадзіны актывісты кампаніі спрабавалі правесьці пікет супраць інтэграцыі з Расеяй, за далучэнне Беларусі да Эўразьвязу. Аднак пікект быў разагнаны, а дзеўчыны затрыманыя. У Цэнтральным РУУС на іх быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках