Расея збіраецца супрацьстаяць НАТА з дапамогай беларускага рэжыму
14
11:09, — Палітыка
Міністр абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў заявіў, што аб'яднанне патэнцыялаў Масквы і Менска ў абароннай сферы з'яўляецца важным фактарам нейтралізацыі любых агрэсіўных выклікаў.
"Працэс пашырэння НАТА, планы разгортвання ПРА і абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе пацвярджаюць неабходнасць пільнейшай каардынацыі нашых дзеянняў як у вайскова-палітычным, так і вайсковым абсягах", - сказаў А.Сердзюкоў, выступаючы на паседжанні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і РФ у Менску.
Ён выказаў упэўненасць, што аб'яднанне патэнцыялаў Расеі і Беларусі "у абароннай сферы з'яўляецца важным фактарам нейтралізацыі любых агрэсіўных выклікаў і пагрозаў".
На пачатку паседжання сумеснай калегіі, А.Сердзюкоў адзначыў актыўную працу ў гэтым кірунку вайсковых ведамстваў дзвюх краін, якая ладзіцца на падставе палажэнняў Праграмы дзеянняў Беларусі і РФ па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні "саюзнай дзяржавы".
Напісаць каментар (14)





