9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты прымусілі супрацоўнікаў КДБ выконваць закон

11

Бадай, не шмат з наведнікаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці пакідаюць запісы ў Кнізе скаргаў гэтай установы. Прынамсі, гомельскаму актывісту апазіцыі Кастусю Жукоўскаму давялося выклікаць міліцыю, каб займець такую магчымасць.

Як паведаміў БелаПАН К.Жукоўскі, 29 красавіка ён разам з іншым актывістам, Андрэем Цянютам, прыехаў у УКДБ, каб забраць кампутар і іншыя рэчы апошняга, канфіскаваныя пры ператрусе ў верасні 2007 года. Адносна А.Цянюты была распачата крымінальная справа за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". Падчас ператрусу ў актывіста апазіцыі былі забраны кампутар і асабістыя рэчы. 25 красавіка А.Цянюту паведамілі, што крымінальная справа адносна яго спынена і ён можа забраць кампутар.

"Калі мы прыехалі ў камітэт, каб падаць заяву і ў вызначаным парадку забраць кампутар, супрацоўнікі КДБ адмовіліся рэгістраваць заяву Цянюты. Я запатрабаваў кнігу скаргаў. Супрацоўнік камітэта адмовіўся мне яе даць і сказаў, што КДБ не крама. Кнігу скаргаў мусяць даваць па першым патрабаванні, таму, каб аднавіць законнасць і справядлівасць, я выклікаў міліцыю", - сказаў К.Жукоўскі.

Па ягоных словах, прыбылыя на выклік міліцыянты абавязалі супрацоўнікаў УКДБ даць кнігу скаргаў, дзе А.Цянюта зрабіў запіс, што яго заяву адмовіліся зарэгістраваць. Неўзабаве актывіст збіраецца паўтарыць спробу зарэгістраваць заяву.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках