9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктафон супраць міліцэйскай хлусьні

13

У судзе Берасьцейскага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць грамадзкага актывіста Дзяніса Турчаняка. Судзьдзя Тацяна Ісаева вярнула міліцэйскае абвінавачваньне на дапрацоўку з прычыны “грубых памылак і несапраўдных зьвестак”.

Як паведамляе «Радыё Свабода», на паседжаньні суду прысутнічаў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін. Ён кажа, што Турчанюка затрымалі 25 красавіка, каб не дапусьціць да ўдзелу ў “Чарнобыльскім шляху” ў Менску.

“Паводле рапарту старшага лейтэнанта міліцыі Базылюка, нібыта “Дзяніс Турчанюк пры праверцы дакумэнтаў паводзіў сябе з выклікам і брыдкасловіў з хуліганскіх памкненьняў”. Да гэтага рапарту далучаныя яшчэ тлумачэньні напарніка міліцыянта. Але Дзяніс усю гэтую гутарку запісваў на свой дыктафон. Ну, і на дадатак усе гэтыя паперы — пратакол, тлумачэньні і рапарт — аформленыя без Дзяніса Турчанюка, няма ягонага подпісу. Калі судзьдзя пабачыла іх, то адправіла на дапрацоўку”, - распавёў Вялічкін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках