banner1 banner1 banner1

30.04.2008

«Прэсбол» не прабачылі 6

15:25, — Спорт

"Акрэдытацыю ўсе СМІ прайшлі. Тэма закрытая". Аб гэтым заявіў сёння міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгораў, адказваючы на пытанні аб магчымасці вяртання спартыўнай газеце "Прэсбол" акрэдытацыі на летняй Алімпіядзе ў Пекіне.

"29 лютага акрэдытацыя ўсіх СМІ скончылася", — дадаў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Генадзь Аляксеенка.

Газета "Прэсбол" была пазбаўленая алімпійскай акрэдытацыі 28 лютага рашэннем выканкама НАК. Кіраўнік камісіі НАК па СМІ, старшыня спорткамітэта Ўзброеных сілаў Аляксей Мірашнічэнка заявіў на паседжанні, што ў апошні час у "Прэсболе" з’яўляюцца публікацыі, якія носяць зневажальны характар у стаўленні да кіраўніцтва беларускага спорту і алімпійскага руху, нагадвае БелаПАН.

У НАК звярнуліся чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, якія патрабавалі прыцягнуць "Прэсбол" да адказнасці за знявагу алімпійскага руху, што павінна прысякацца адпаведна з Алімпійскай хартыяй.

У НАКе лічаць, што "Прэсбол" парушыў дамову аб супрацоўніцтве ад 22 студзеня 2007 года, паколькі не ўзгадніў загаловак матэрыялу "Олимпийская помойка. НИИсследованный миллиард" ад 21 снежня 2007 года аб злачыннай дзейнасці некаторых работнікаў НДІ фізкультуры і спорту. Да сутнасці матэрыялу пытанняў у алімпійскага камітэта не ўзнікла.

Пазбаўленне газеты акрэдытацыі яе галоўны рэдактар Уладзімір Беражкоў назваў "нізкай помстай". Ён звярнуўся з адкрытым лістом да беларускага кіраўніка і старшыні НАК Аляксандра Лукашэнкі. На старонках выдання былі апублікаваныя выказванні 100 выдатных спартсменаў і трэнераў краіны, якія падтрымалі "Прэсбол", аднак публічнай рэакцыі А.Лукашэнкі на зварот не наступіла.

Між тым, у 2000 годзе рашэннем бюро выканкама НАК "Прэсбол" ужо быў пазбаўлены акрэдытацыі на летніх Алімпійскіх гульнях у Сіднэі, але пасля ўмяшальніцтва А.Лукашэнкі яна была вернутая.

У інтэрв’ю газеце «Наша ніва» галоўны рэдактар «Прэсбола» Ўладзімір Беражкоў сказаў, што «гэтае пытанне закрытае для міністра Грыгорава, але не для нас. Лічу, што тэхнічна вярнуць акрэдытацыю ўсё яшчэ можна. Мы будзем змагацца за свае правы».

Беражкоў таксама пацвердзіў сваю мінулую заяву, што ў выпадку, калі акрэдытацыя не будзе вернутая, то ён сыйдзе з журналістыкі.

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7088)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6647)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6455)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5766)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5671)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4636)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4243)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4233)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4041)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4026)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку