banner1 banner1 banner1

30.04.2008

«Народная воля»: Міліцыянт згвалціў студэнтку, патрулюючы па Менску важная навіна 61

15:31, — Грамадства

Гэтая гісторыя здарылася 8 сакавіка ў цэнтры Менска. Студэнтка малодшых курсаў аднаго з беларускіх вузаў вярталася дахаты. Яе спыніў супрацоўнік міліцыі ў форме і папрасіў прайсці разам з ім у машыну. У міліцэйскім аўто дзяўчыну згвалцілі…

- Калі мы з сяброўкамі выйшлі з піцэрыі, было, напэўна, каля паловы на адзінаццатую вечара, - распавядае Вольга "Народнай волі" (імя гераіні гэтай дзікай гісторыі па зразумелых прычынах змененае). – Сяброўкі паехалі дамоў на метро, а я пайшла пешшу. На адной з цэнтральных вуліцаў Менску мяне спыніў міліцыянт у форме і папрасіў прайсці за ім. Натуральна, ніякіх дрэнных думак у мяне не ўзнікла, і я без сумневаў пайшла за ім. Ён прапанаваў сесці ў машыну і сам сеў побач.

У машыне на пярэдніх сядзеннях сядзелі яшчэ двое ў форме. Але яны адразу выйшлі, а ён мяне згвалціў. Натуральна, я супраціўлялася, як магла. Можна чыста тэарэтычна разважаць, як трэба сябе паводзіць у падобных сітуацыях, але ў рэчаіснасці ўсё адбываецца па-іншаму…

Калі тыя два міліцыянты вярнуліся, мне адчынілі дзверы машыны, і ўсе з’ехалі… Я неяк дайшла да дому. Спачатку рыдала наўзрыд. Потым патэлефанавала сяброўцы, усё распавяла. Затым мы выклікалі "хуткую" і міліцыю. Міліцыянта я апазнала. У той дзень ён з калегамі патруляваў раён…

Мяне настойліва прасілі забраць заяву з міліцыі, каб не раздуваць скандалу. Той, хто мяне гвалціў, прасіў яго пашкадаваць і зразумець, казаў, што ў яго маленькае дзіця і цяжарная жонка… Яму самому каля 30 год.

Двое ягоных калегаў выступаюць у яго абарону як сведкі. Яны кажуць, што ніякага гвалту не было. Хаця, калі яны пры выкананні, то не маюць права саджаць у машыну пабочных асобаў. А гвалтоўнік кажа, што прызнае сваю правіну, але нібыта ўсё адбылося па маёй згодзе. Хаця гэта хлусня!

Тэлефанаванне следчаму

"Мы не намераныя разглашаць гэтую справу", - сказаў следчы пракуратуры, які вядзе справу, спаслаўшыся на тайну следства.

Тэлефанаванне ў МУС

Адно з галоўных правілаў журналістыкі – даць выказацца абодвум бакам. таму "Народная воля" патэлефанавала ў МУС з просьбай паведаміць каардынаты "галоўнага героя". Там адказалі: ён у нас больш не працуе. "па сканчэнні службовай праверкі ён быў звольнены за дыскрэдытацыю годнасці супрацоўніка органа ўнутраных справаў", - паведамілі ў МУС.

Напісаць каментар (61)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6823)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6497)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6351)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5623)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5515)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4252)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4106)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3952)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3938)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3871)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку