banner1 banner1 banner1

30.04.2008

Амерыканскія дыпламаты абвешчаныя персонамі non grata 26

16:17, — Палітыка

Амерыканскія дыпламаты абвешчаныя персонамі non grata

Міністэрства замежных справаў Беларусі ўручыла Часоваму паверанаму ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джонатану Муру ноту і спіс амерыканскіх дыпламатаў, абвешчаных персонамі non grata.

"У сувязі з адмовай амерыканскага боку паследаваць рэкамендацыі МЗС Беларусі аб скарачэнні колькасці супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску Джонатану Муру была ўручана нота МЗС і пераданы спіс амерыканскіх дыпламатаў, якія абвешчаныя персонамі non grata і павінныя пакінуць тэрыторыю Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства, якое паступіла ў сераду ў "Інтэрфакс".

Там тлумачыцца, што 30 красавіка Дж.Мур быў запрошаны ў беларускі МЗС. "пад час сустрэчы амерыканскі дыпламат быў праінфармаваны аб тым, што па стану на 30 красавіка штат супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Вашынгтоне, як аб гэтым быў загадзя апавешчаны амерыканскі бок, скарочаны да 6 чалавек, уключаючы амбасадара", - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Нагадаем, у цяперашні час у амбасадзе ЗША працуюць 15 дыпламатаў. Як раней паведамлялася, амбасадзе ЗША МЗСам Беларусі прапанавана да канца красавіка выдаць беларускаму боку спіс амерыканскіх дыпламатаў, якія застануцца працаваць у Менску.

Старшыня амерыканскай дыпмісіі Джонатан Мур, каментуючы гэтае патрабаванне, заявіў, што "гэты беспрэцэдэнтны і неапраўданы крок беларускіх уладаў прывядзе да сур’ёзных наступстваў".

У сувязі з санкцыямі ЗША ў адносінах канцэрна "Белнафтахім" 7 сакавіка з Вашынгтону быў адазваны беларускі амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск па патрабаванні беларускага боку пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт.

Затым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Беларусь пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў. 31 сакавіка беларускі бок прыняў рашэнне аб дадатковым скарачэнні персаналу сваёй амбасады ў Вашынгтоне па формуле "амбасадар плюс шэсць" і прапанаваў ЗША зрабіць адэкватныя крокі. Затым было прапанавана скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў да 5 чалавек.

Напісаць каментар (26)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  17.03.10  18.03.10
EUR4 060.824 079.77
USD2 968.002 960.00
RUB100.87101.40

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   18.03   19.03 
Брэст Дождь со снегом+6
+2
Туман+11
+5
Віцебск Облачно+1
-1
Дождь со снегом+4
0
Гомель Облачно+1
-2
Снег+4
0
Гродна Дождь со снегом+3
+2
Туман+7
+3
Мінск Туман+2
-1
Небольшой дождь+6
+1
Магілёў Облачно+1
-1
Дождь со снегом+4
-1

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: