banner1 banner1 banner1

4.04.2008

Музыкі збайкатавалі канцэрт за «саюз» з Расеяй 3

9:00, — Культура

На канцэрце‑мітынгу 2 красавіка, прысвечаным так званаму Дню яднанню Беларусі і Расіі анансаваўся выступ некалькі вядомых рок‑гуртоў, але большасць з іх адмовілася выходзіць на сцэну.

Лідэр гурта Tav.Mauzer Янка кажа, што быў вельмі здзіўлены, калі ўбачыў абвесткі пра канцэрт на інфармацыйных сайтах:

‑ Добра, што гэтая інфармацыя з’явілася позна і не змагла дэзінфармаваць прыстойную колькасць нашых фэнаў. Тым не менш, для таго дзесятку чалавек, які так і не дачакаўся выступу ўлюбёнай каманды, паведамляем: наш выступ там не планаваўся, уся інфармацыя пра яго гэта альбо памылка, альбо свядомая дэзінфармацыя, -- сказаў мызыка ў інтэрв’ю “Радыё Рацыя”.

Са слоў Янкі Маўзэра, арганізатары канцэрту сапраўды звярталіся да яго з прапановай выступіць на плошчы Бангалор, але дамоўленасць дасягнутая не была:

‑ Нам з нейкага перыяду стала непрыемным удзельнічаць у рознага кшталту палітычных акцыях. Бо за скандаваннем лозунгаў губляецца асноўнае — музыка. Таму просьба да арганізатараў: надалей у рэкламных матэрыялах выкарыстоўваць не «верагодна», а «нам бы хацелася», ці нейтральнае «вядуцца перамовы».

Лаўрэаты апошняга «Басовішча» — гурт UNIA пагадзіліся сыграць на Бангалор у гэты дзень. Музыкі прыйшлі з інструментамі да сцэны, але ў апошні момант адмовіліся ад свайго сэту.

‑ Нам так і не патлумачылі, што там адбывалася — акцыя, прысвечаная Дню яднання Беларусі і Расіі ці акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Усё выглядала мякка кажучы млява: некалькі дзесяткаў чалавек, сабраліся ў асноўным бабулькі, а навокал на лавах «пацаны з раёну» п’юць гарэлку. З пункту гледжання палітычнай акцыі было неясна, а з пункту гледжання арганізацыі канцэрту — поўны нуль. Таму мы прынялі рашэнне не выступаць, — кажа лідэр гурту Паша.

У выніку з пяцёркі заяўленых камандаў сыграла толькі адна — «Мутнае вока». Яе вакаліст Яўген Змушка кажа:

‑ Нам усё роўна дзе граць. Ёсць цудоўны апарат, падышлі нашы сябры — чаму бы не выступіць?.

Адзіны момант, які не спадабаўся музыканту — было вельмі мала людзей. А пасля выступу генерала Бокава, які заявіў, што «бел‑чырвона‑белы сцяг — гэта сцяг паліцаяў і здраднікаў», публікі стала яшчэ меней.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7411)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6839)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6632)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5929)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5895)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4817)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4574)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4394)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4345)

16.05, 12:32, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4185)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку