Мірон не дае міліцыі расслабіцца
8
11:44, — Палітыка
Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспекце ў Віцебску зноў залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён з’явіўся на трубе кацельнай побач з будынкам сярэдняй школы №11. Як заўжды, да сцяга была прымацавана занатоўка ад легендарнага Мірона…
На гэты раз Мірон пакінуў у ёй сваю параду супрацоўнікам міліцыі: “Марафон падыходзіць да канца. Мясцовыя Пінкертоны, працуйце ў штатным рэжыме, бо заваліце паказчыкі са злачыннасцю. Аб наступнай акцыі паведамлю дадаткова. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.




