banner1 banner1 banner1

4.04.2008

Казулін ужо не спадзяецца на датэрміновае вызваленьне

16:57, — Палітыка

Палітвязьня Аляксандра Казуліна ў калёніі наведаў адвакат Зьміцер Гарачка. Што стала вядома пра стан здароўя палітыка і якія пэрспэктывы ягонага датэрміновага вызваленьня?

Сустрэча адваката Зьмітра Гарачкі з Аляксандрам Казуліным доўжылася болей за гадзіну. Па словах адваката, палітык "адчувае сябе сярэдне", паведамляе "Радыё Свабода".

У Аляксандра Казуліна шэраг хранічных захворваньняў, якія абвастрыліся пасьля 53-дзённай галадоўкі ў канцы 2006 году. Больш за паўгода пасьля галадоўкі Аляксандру Казуліну дазвалялі ў калёніі дыетычнае харчаваньне, але потым гэты прывілей скасавалі. “У турэмную сталоўку Аляксандар Казулін па-ранейшаму ня ходзіць, харчуецца тым, што яму дасылаюць сваякі”, — кажа адвакат Гарачка.

Зьміцер Гарачка пацьвердзіў зьвесткі пра тое, што ў калёніі ўзмацнілася інфармацыйная ізаляцыя ягонага падабароннага. Ранейшае актыўнае ліставаньне Казуліна з адрасатамі на волі амаль спынілася. Лісты даходзяць, але апошнім часам вельмі рэдка ды зь вялікімі затрымкамі.

Зьміцер Гарачка кажа, што Аляксандар Казулін на датэрміновае вызваленьне “ўжо не разьлічвае”. Паводле адваката, і адміністрацыя калёніі “наўрад ці будзе ставіць пытаньне пра такое вызваленьне”.

Аляксандар Казулін раней быў апошнім у сьпісе шасьці палітвязьняў, якіх беларускія ўлады абяцалі вызваліць, каб палепшыць адносіны з ЗША. За некалькі месяцаў пяць чалавек з гэтага сьпісу выйшлі на волю, апошнім — у сярэдзіне лютага — Зьміцер Дашкевіч. У канцы лютага, калі Аляксандра Казуліна на тры дні адпусьцілі на пахаваньне жонкі Ірыны, шмат хто не выключаў, што неўзабаве будзе прынятае рашэньне пра датэрміновае вызваленьне і Аляксандра Казуліна.

Аднак дагэтуль, ужо болей за два гады, экс-кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў калёніі. Урад ЗША і кіраўніцтва Эўразьвязу працягваюць патрабаваць, каб беларускія ўлады вызвалілі Аляксандра Казуліна, а таксама спынілі рэпрэсіі супроць іншых апазыцыянэраў.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (6846)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6514)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6358)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5634)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5526)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4335)

15.05, 10:30, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4112)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (3958)

13.05, 13:32, — Палітыка

Таемны сын (3943)

14.05, 9:53, — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (3884)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку