У Эўропе няма месца палітычным расправам (Фота)
1
11:16, — Палітыка
У суботу ў цэнтры Полацка, насупраць будынку Полацкага гарадзкога суду і на цэнтральным масьце, былі вывешаны некалькі бел-чырвона-белых і эўрапейскіх сьцягоў.
Такім чынам актывісты “Маладога Фронта” нагадваюць мінакам, што ў аўторак, 8 красавіка, адбудзецца суд над кіраўніцай полацкай філіі “Маладога Фронту” Кацярынай Салаўёвай. Па артыкуле 193 частка 1 КоАП дзяўчыне пагражае да 2-х год зьняволеньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізыцыі.






