banner1 banner1 banner1

8.04.2008

У Менску зноў пачалася барацьба з спадарожнікавымі антэнамі важная навіна 14

9:16, — Грамадства

Менскія ўладальнікі спадарожнікавых антэн днямі атрымаў па пошце «прадпісаньні» ад жыльлёва-камунальных службаў — да 7 красавіка падаць дакумэнты, што дазваляюць усталяваньне «талерак» і кандыцыянэраў.

У прыватнасьці, такія паперы прыйшлі жыхарам Савецкага і Першамайскага раёнаў ад кіраўніцтва іх «жыльлёва-эксплюатацыйных участкаў», паведамляе прэс-служба БАЖ.

У выпадку невыкананьня прадпісаньня ў належны тэрмін жыльлёвыя службы пагражаюць прыцягненьнем грамадзян да адміністрацыйнай адказнасьці. Гаворка ідзе пра арт. 21.13 КаАП — «Парушэньне архітэктурнага рашэньня фасаду будынка альбо пабудовы».

Юрысты БАЖ ня раз падкрэсьлівалі, што нормы новага Адміністрацыйнага кодэксу могуць распаўсюджвацца толькі на падзеі, якія адбыліся пасьля ўступленьня кодэксу ў сілу — г.зн. 1 сакавіка 2007 году. Такім чынам, калі ў артыкуле 21.13 КаАП размова ідзе пра адказнасьць за парушэньне архітэктурнага рашэньня фасадаў будынкаў — у тым ліку за ўсталяваньне спадарожнікавых антэн — то нормы заканадаўства могуць распаўсюджвацца толькі на тых, хто зьбіраецца іх усталяваць, а не на тых, хто пасьпеў зрабіць гэта раней.

«Закон ня мае адваротнай сілы, калі пагаршае прававы стан суб’ектаў. У дадзеным выпадку ўльтыматыўнае патрабаванне ўладаў зьняць антэны відавочна парушае інтарэсы грамадзян і дзейнічае насуперак іх інтарэсам. Таму з пункту гледжаньня заканадаўства можна сьцьвярджаць, што патрабаваньне да грамадзян зняць ужо ўсталяваныя антэны неправамоцнае», — адзначае кіраўнік Цэнтру прававой дапамогі СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў.

Напісаць каментар (14)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11367)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6646)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5166)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4815)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4249)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4150)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4103)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4014)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3756)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3287)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: