banner1 banner1 banner1

8.04.2008

Касі Салаўёвай пагражае два гады зьняволеньня

9:55, — Палітыка

Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над Касей Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

Кася Салаўёва лічыць, што яе ня будуць караць пазбаўленьнем волі. “У нас не тая абстаноўка ў краіне, каб рызыкаваць і саджаць чалавека проста ні за што. Ня думаю, што ўлады захочуць псаваць свае адносіны з Захадам. Таму лепей будзе даць мне штраф і адпусьціць. Бацькі падтрымліваюць. Хвалююцца, напэўна, але яны мяне так выхоўвалі, што годнасьць даражэйшая за жыцьцё”, - кажа Кася ў інтэрвію “Радыё Свабода”.

Яна таксама прыгадала, што восем актывістаў “Маладога фронту”, якіх судзілі ў Менску, Салігорску, Нясьвіжы і Баранавічах пакаралі штрафамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. І толькі аднаго маладафронтаўца, цяперашняга лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, пакаралі зьняволеньнем на паўтара года. Кася стала дзясятай па ліку актывісткай арганізацыі, якую прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у “Маладым фронце”.

Летась 29 лістапада супраць Касі распачалі дзьве крымінальныя справы – за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў. У той жа дзень супраць яе распачалі й адміністрацыйную справу за графіці палітычнага зьместу (надпісы былі зробленыя на будынку выканкаму). 5 сьнежня Касю адлічылі з полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць”.

Тым часам, у полацкі гарадзкі суд зьбіраюцца людзі з розных рэгіёнаў. Сярод іх актывісты “Маладога фронту”, палітыкі, грамадзкія дзеячы і сябры іншых моладзевых арганізацый, у тым ліку, адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мікола Статкевіч, які ўпэўнены, што падтрымаць “Малады Фронт” – пытаньне гонару ўсіх палітыкаў.

“Малады фронт” апынуўся перад нападам з боку ўладаў. Гэтая кампанія супраць яго цягнецца ўжо амаль два гады. Я думаю, што пытаньне гонару ўсіх беларускіх палітыкаў аказаць падтрымку і быць салідарнымі з “Маладым фронтам”, - кажа Мікола Статкевіч.

Актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука летась суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго судзілі разам з чатырма паплечнікамі.

“Безумоўна, будзем падтрымліваць Касю, бо такая шчырая грамадзянская салідарнасьць можа дапамагчы ня толькі адстаяць Касю, каб не было больш перасьледу, але й паказаць, што мы падтрымліваем Касю, падтрымліваем чалавека, бо чалавек – самае галоўнае для нас”, - падкрэсьліў Зьміцер Хведарук.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (5164)

4.09, 9:47, — Культура

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (5041)

1.09, 13:55, — Палітыка

Дешевая отмазка (4537)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Урад у поўным правале (4504)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4412)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4175)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4165)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3698)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3526)

6.09, 14:52, — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3360)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: