9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

План лорда Бэла згубіўся?

10

Ні ў адміністрацыі прэзідэнта, ні ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі ніхто не бачыў плана лорда Бэла па паляпшэнні іміджу беларускай улады.

Раней англійскі піяршчык Цімаці Бэл, які на замову Лукашэнкі распрацаваў такі план, у інтэрв'ю «Еўрарадыё» паведаміў, што дакумент ужо накіраваны ў Менск і мусіць быць на стале ў Лукашэнкі.

Аднак Павел Лёгкі, прэсавы сакратар Лукашэнкі, кажа, што ніякіх планаў ад лорда Бэла не бачыў і параіў звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў Беларусі:

“Я ад лорда Бэла планаў не атрымліваў. Справа ў тым, што я кіраўнік прэсавай службы, а таму вы звяртаецеся не па адрасе. У яго, напэўна, нейкія свае каналы прадстаўлення інфармацыі. Мяркую, вам варта звярнуцца ў МЗС”, - патлумачыў Павел Лёгкі.

Марыя Ваньшына, прэс-сакратар беларускага МЗС, паведаміла, што пакуль ня можа нічога сказаць па гэтым пытанні, бо ў прэсавай службе не ведаюць пра існаванне такога дакументу.

У прыёмнай кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава паведамілі, што галоўны дыпламат знаходзіцца ў доўгатэрміновым камандаванні, а таму дакладна не бачыў плану англійскага піяршчыка. І параілі звярнуцца ў канцылярыю МЗС.

Але там высветлілася, што аніякіх лістоў за подпісам англійскага лорда Бэла да іх не прыходзіла.

Паколькі дакумент Бэла ў Беларусі ніхто не бачыў, а англійскі лорд сцвярджае, што ўжо накіраваў яго на адрас Лукашэнкі, то ёсць два тлумачэнні яго адсутнасці: альбо план па паляпшэнні іміджу беларускіх уладаў сапраўды патрапіў наўпрост да Лукашэнкі, альбо дыпламатычная пошта працуе дрэнна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках