banner1 banner1 banner1

9.04.2008

Менгарвыканкам адмовіўся ўшанаваць памяць пра БНР

16:48, — Палітыка

Агульнанацыянальны аргкамітэт па мэмарыялізацыі мясьцінаў, зьвязаных з БНР, атрымаў адказ з Менгарвыканкаму начальніка упраўлення культуры Мінгарвыканкама У.М. Карачэўскага на зварот, пададзены ў канцы лютага.

«Паведамляем, што на будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1961 годзе ўстаноўлена мемарыяльная шыльда, якая ўвекавечвае гістарычныя падзеі снежня 1917 і лютага 1919 гадоў. У пачатку ХХ стагоддзя адбылося шмат знакавых гістарычных падзеяў, у тым ліку звязаных з дзейнасцю Рады БНР. Кожны эпізод мінулых дзён ушанаваць памятнымі знакамі на будынках горада Мінска немагчыма», — напісана ў адказе.

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» нагадвае, што ў канцы лютага Агульнанацыянальны аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР звярнуўся з лістом да старшыні гарвыканкаму сталіцы Міхаіла Паўлава з тым, каб ушанаваць памятнымі шыльдамі чатыры будынкі ў Мінску, звязаныя з дзейнасцю БНР:

1. Тэатр імя Янкі Купалы (у залі якога ў снежні 1917 года праходзіў Усебеларускі Кангрэс (з’езд) палітычных сілаў).

2. Музычны ліцэй (пл. Свабоды, 7, дзе ў 1918 г. у былой рэзідэнцыі расійскіх губернатараў была прынятая Першая Устаўная грамата БНР).

3. Будынак № 9 па вул. Валадарскага, што на рагу з праспектам Незалежнасці (25 сакавіка 1918 года тут Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата).

4. Рэспубліканскі дом працаўнікоў мастацтва на пр. Незалежнасці, 26 (дзе з 17 жніўня 1918 г. працавала Рада БНР).

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: