9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першамай не для ўсіх: арышты ўдзельнікаў прафсаюзнага мітынгу ў Менску (Відэа, фота)

40
Першамай не для ўсіх: арышты ўдзельнікаў прафсаюзнага мітынгу ў Менску (Відэа, фота)

Каля 30 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі затрыманыя каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, на месцы святкавання афіцыйнымі прафсаюзамі Першамая. Сярод затрыманых– Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Андрэй Бабіцкі, лідэры «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Хведарук, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.

Больш за 100 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыйшлі 1 мая да Нацыянальнай бібліятэкі і ўзнялі на афіцыйным мітынгу дзесяткі еўрапейскіх сцягоў. 1 мая афіцыйна святкуецца ў Беларусі як Дзень Працы. Аднак гэтая дата мае важнае значэнне, як для Еўропы, так і для Беларусі: чатыры гады таму ў Еўразвяз увайшлі 10 новых дзяржаваў і межы ЕЗ пашырыліся.

Як толькі на месцы афіцыйных святкаванняў сярод чырвона-зялёных сцягоў з’явіліся сцягі Еўразвяза, да апазіцыянераў падбеглі супрацоўнікі АМАПу. Амапаўцы вырывалі сцягі Еўразвязу ў актывістаў, ламалі праз калена дрэўкі, сінія палотнішчы з зоркамі -- адбіралі. Пры гэтым супрацоўнікі АМАПу перашкаджалі працы фотакарэспандэнтаў: білі рукамі па фотакамерах, адштурхоўвалі журналістаў і брудна лаяліся.

Адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Мікола Статкевіч паспеў звярнуцца да ўдзельнікаў афіцыйных урачыстасцяў праз мегафон. «Мы за свабодную, еўрапейскую і дэмакратычную Беларусь. Беларусь павінна стаць свабоднай і далучыцца да сям’і еўрапейскіх народаў. Мы выступаем супраць прымусовых кантрактаў, супраць адмены ільготаў, супраць дыскрымінацыі правоў працоўных і за еўрапейскую Беларусь. Жыве еўрапейская Беларусь!», -- крыкнуў Мікола Статкевіч. Пасля гэтага палітыка схапілі амапаўцы і, скруціўшы рукі, зацягнулі ў міліцэйскі аўтобус.

Пры затрыманні амапаўцы разбілі галаву актывісту апазіцыі Максіму Сергійцу.

У цяперашні час вядомыя прозвішчы наступных затрыманых актывістаў: Яўген Афнагель, Зміцер Бародка, Павал Юхневіч, Андрэй Бабіцкі, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Хведарук, Мікола Статкевіч, Алена Макарэвіч, Іван Шыла, Аляксей Янушэўскі, Максім Сергіец, Максім Дашук, Дзяніс Барадзін, Таццяна Шапуцька, Юлія Міхайлава, Вольга Жураўлёва, Павел Кур'яновіч, Наста Палажанка.

Адзін з актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» пасля масавых затрыманняў на прафсаюзным мітынгу ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 адзначыў: «Лукашэнка пастаянна скардзіцца, што ён неаднаразова запрашаў апазіцыянераў на афіцыйныя святы, але яны не прыходзілі. Рэклама мітынгу і канцэрта ля бібліятэкі ішла два тыдні. Вось мы прыйшлі, і што атрымалася? Нас адразу ж акружыў АМАП, пачаў хапаць, ірваць сцягі і арыштоўваць людзей».

«Чаму Лукашэнка так любіць еўрапейскія грошы, і так не любіць еўрапейскія сцягі?», -- дзівілася маладая апазіцыянерка, калі амапаўцы вырвалі з яе рук еўрапейскі сцяг.

Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Фота "Радыё Свабода"

Фота з архіву

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках