banner1 banner1 banner1

12.05.2008

У ААН паступае ўсё больш скаргаў ад беларусаў 4

13:45, — Палітыка

З упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН у Камітэт ААН па правах чалавека прыйшло паведамленне аб рэгістрацыі скаргі брэсцкай актывісткі апазіцыі Жанны Абрамавай.

"Гэта значыць, што ў адпаведнасці з устаноўленай працэдурай, індывідуальны зварот Ж.Абрамавай у Камітэт ААН па правах чалавека будзе накіраваны кіраўніцтву Беларусі. А яно, у сваю чаргу, павіннае падаць у камітэт інфармацыю аб тым, ці мела месца, як гэта сцвярджае Абрамава, парушэнне ў яе адносінах права, прадугледжанага пунктам 3 артыкулу 9 міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах", — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Па ягоных словах, калі Камітэтам ААН па правах чалавека будуць усталяваныя парушэнні права на свабоду і асабістую недатыкальнасць актывісткі апазіцыі, гэта будзе яшчэ адным крокам у дзейнасці праваабаронцаў, накіраванай на прымяненне на практыцы ў Беларусі дадзенага артыкулу пакта. Па меркаванні Р.Кісляка, гэтая норма ў Беларусі парушаецца, што пазбаўляе грамадзянаў, затрыманых па крымінальным абвінавачванні, гарантыяў справядлівага і бесстаронняга рашэння пытання аб іх арышце ці вызваленні. Як ліча Р.Кісляк, такія гарантыі аб’ектыўнасці можа даць толькі інстытут суддзі, паведамляе БелаПАН.

Актывістка апазіцыі Ж.Абрамава звярнулася 14 красавіка 2008 года ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай на тое, што яе двойчы затрымлівалі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства (кожная з гэтых справаў у далейшым была спыненая) і змяшчалі ў ізалятар часовага ўтрымання. У першым выпадку яна знаходзілася там 61 гадзіну, у другім — 72 гадзіны. Абрамава ліча, што яе ўтрыманне пад вартай больш за 48 гадзінаў без дастаўлення да суддзі з’яўляецца парушэннем яе права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Па меркаванні Ж.Абрамавай, пасля затрымання яе абавязаны былі ў "тэрміновым парадку", як гэта прадугледжана пунктам 3 артыкулу 9 міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, даставіць да суддзі, і ён павінен быў прымаць рашэнне ці аб яе арышце, ці аб вызваленні. Абрамава жа не была дастаўленая ў суд і знаходзілася пад вартай на падставе пастановаў следчых.

Напісаць каментар (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (9724)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (5776)

18.07, 10:06, — Палітыка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4988)

18.07, 8:14, — Грамадства

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4410)

18.07, 13:37, — Грамадства

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4383)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (3917)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Беспредел на фоне беспредела (3870)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (3754)

22.07, 15:53, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3456)

22.07, 16:16, — Палітыка

Вядомы беларускі баксёр Віталь Шкраба знойдзены мёртвым у Салігорску (3094)

18.07, 15:48, — Спорт

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: