banner1 banner1 banner1

12.05.2008

З’езд «Белай Русі» перанеслі на нявызначаны час 9

15:47, — Палітыка

Першы з’езд праўладавага аб’яднання "Белая Русь" перанесены на канец мая — пачатак чэрвеня. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні аб’яднання Аляксандр Шацько.

"Умяшаўся чалавечы фактар. Не паспела правесці канферэнцыю па высоўванні дэлегатаў на з’езд Менская гарадская арганізацыя. Таксама неабходна ўзгадніць дзень правядзення з’езду з камандзіроўкамі старшыні арганізацыі. Хутчэй за ўсё, дакладная дата з’езду стане вядомая на наступным тыдні", — адзначыў А.Шацько.

Па ягоных словах, з’езд пройдзе не пазней за пачатак чэрвеня. Раней планавалася, што ён адбудзецца 17 мая.

Удзел у з’ездзе прымуць 380 дэлегатаў: па 50 ад кожнай вобласці і 80 — ад Менску. Плануецца, што на форуме арганізацыі будзе сцверджаная яе праграма.

Заснавальны з’езд РГА "Белая Русь" адбыўся ў Менску 17 лістапада 2007 года. Старшынёй аб’яднання абраны міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Як адзначаецца ў статуце арганізацыі, "Белая Русь" будзе "садзейнічаць пабудове моцнай квітнеючай Беларусі, удзельнічаць у пытаннях развіцця краіны". Прадстаўнікі "Белай Руси" не выключаюць, што з часам аб’яднанне можа быць пераўтворанае ў палітычную партыю.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: